Mk IV «Чэрчыль» (па-ангельску: Mk IV, Churchill (A22)) — пяхотны танк войска Вялікабрытаніі пэрыяду Другой сусьветнай вайны, па масе адносячыйся да цяжкіх танкаў. Пастаўляўся ў СССР па праграме лэнд-лізу. Спраектаваны ў 1939—1940 гадах, сэрыйна вырабляўся з 1941 па 1945 год і стаў адным з найболей шматлікіх брытанскіх танкаў Другой сусьветнай. Як і іншыя ангельскія пяхотныя танкі, «Чэрчыль» адрозьніваўся састарэлай канструкцыяй, слабым узбраеньнем і вельмі нізкай рухомасьцю, але вельмі тоўстая для свайго часу бранёй (101 мм, пазьней даведзена да 152 мм) дазволіла яму адносна пасьпяхова ваяваць да самога 1945 году. Пасьля канчатку Другой сусьветнай, «Чэрчыль» неўзабаве быў зьняты з узбраеньня да канца 1940-х гадоў, але некаторая колькасьць вагнямётнага варыянту гэтых танкаў яшчэ прыняла ўдзел у Карэйскай вайне.

Mk IV «Чэрчыль»

Тып танка: цяжкі танк
Краіна-вытворца: Вялікабрытанія
Павозка (экіпаж), чал.: 5
Гісторыя:
Войны і канфлікты: Другая сусьветная вайна; Карэйская вайна
Гісторыя вытворчасьці:
Гады вытворчасьці: 1941—1945
Усяго выраблена: 5640
Памеры:
Маса, т: 37,9
Даўжыня, мм: 7442
Шырыня, м: 3251
Вышыня, м: 2450
Клірэнс, м: 530
Браня:
Узбраеньне:
Тып гарматы: наразная ці ненаразная гаўбіца
Тэхнічныя характэрыстыкі:
Магутнасьць рухавіка, к.с.: 350
Хуткасьць па шашы, км/г: 25
Хуткасьць па перасечанай мясцовасьці, км/г: 17
Запас ходу, км: 250 -170
Удзельны ціск на грунт, кг/см²: 0,93
Пераадольваемы ўздым, адс.: 30°
Пераадольваемая сьценка, м: 0,75
Пераадольваемы роў, м: 3,65
Пераадольваемы брод, м: 1,2
Выявы ў Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Першапачаткова распрацаваны перад раптоўным пачаткам Другой Сусьветнай вайной танк A20 (згодна пазначэньня генэральнага штаба) павінен быў быць заменай для састарэлых танкаў пяхоты Matilda II і Valentine. У адпаведнасьці з брытанскай дактрынай танка пяхоты і заснаваны на чаканых запатрабаваньнях траншэйнай вайны (па прыкладу Першай сусветнай вайны), танк быў абавязаны быць здольным да зьнішчэньня перашкод пяхоты, такіх як калючы дрот, і мець магчымасьць да нападу на нерухомыя варожыя абарончыя пабудовы; у гэтых мэтах, вялікай хуткасьці і цяжкага ўзбраеньня не патрабавалася.

Танк павінен быў быць узброены хуткастрэльнай гарматай. Танк меў баявую вежу ад Мацільды і рухавіка ад танка Covenanter. Вежка з 60 мм брані павінна была абараніць ад нямецкіх 37-мілімятровых гармат. Праектаваньне і будаўніцтва дэталей A20 было дадзена Белфасцкай будаўнічай вэрфі Harland and Wolff,на якой вырабілі чатыры танка А20 да чэрвеня 1940 году. Падчас будаўнічага пэрыяду ўзбраеньне было перагледжана, першапачатковая француская 75-мілімятровая гармата заменена на 3-цалевую гаўбіцу.

Пасьля таго як Францыя была захоплена сцэнар траншэйнай вайны ў Паўночнай Эўропе стаў немагчымы, і дызайн танка быў перагледжаны згодна з вынікамі баёў у Польшчы і Францыі. Гэтыя новыя тэхнічныя патрабаваньні, для новага праекту A22 ці Пяхотнага танка Марк IV, былі перададзены аўтамабіля будаўнічай фірме Vauxhall ў чэрвені 1940.

У сувязі зь нямецкім уварваньнем, і тым што Злучаным Каралеўствам пад час эвакуацыі войскаў з Францыі была страчана большасьць ваенных транспартных сродкаў, Ваеннае міністэрства вызначыла, што A22 павінен быў увайсьці ў вытворчасьць на працягу году. Да ліпеня 1940 году дызайн быў завершаны, і да сьнежня таго году былі скончаны першыя дасьведчаныя ўзоры танка; у чэрвені 1941 (амаль праз год як і было вызначана) першыя танкі А22 пачалі схадзіць з канвэера.

Аднак пасьпешнае стварэньне новага танка прайшло не так добра як жадалася, асабліва гэта адбілася на тым што танк прынялі не пасьпеўшы добра выпрабаваць. Найболей відавочнаым недахопам было тое, што рухавік Чэрчыля быў недастаткова ненадзейная, а таксама было цяжка атрымаць доступ для яго абслугоўваньня. Іншым сур'ёзным недахопам было слабое ўзбраеньне танка, 40 мм гармата, якая была ўдасканалена за кошт даданьня 3-цалевай (76-мм) гаўбіцы QF 3 ў корпусе, аднак падчас марскога дэсанту на порт Дыеп(першага баявога ўжываньня танка) у жніўні 1942 году, гэтыя недахопы адразу праявілі сябе.

Было прынята рашэньне аб замены гарматы на QF 6 pounder для мадэфікацыі Mark IV, але вытворчасьць танкаў Чэрчыль з-за дрэннай працы і правалу пад Дыепам апынулася пад пагрозай. Вытворчасьць Чэрчыляў была амаль спынена (на карысьць больш хуткага Cromwell), і калі б ня посьпех Mark III на другой бітве пры Эль-Аламэйне у кастрычніку 1942 году то мадэфікацыя Mark IV так бы і не была б створана.

На Mark IV разам з гарматай QF 6 pounder таксама была ўсталявана новая баявая вежа.

Другое значнае паляпшэньне ў дызайне Чэрчыля было стварэньне мадэфікацыі Mark VII, які ўпершыню быў скарыстаны пад час высадкі ў Нармандыі ў 1944 годзе. Mark VII палепшыў і без таго цяжкую браню Чэрчыля. На ім было ўсталявана больш шырэйшае шасі і 75 мм гармата (якія была ўведзена на Mark VI). Гэты варыянт танка (Mark VII ці A22F), служыў далей на працягу ўсёй астатняй вайны і быў у 1945 годзе пераіменаваны ў A42. Чэрчыль быў вядомы сваёй унівэрсальнасьцю і выкарыстоўваліся ў шматлікіх роляў адмыслоўца.

Апісаньне канструкцыі

рэдагаваць

«Чэрчыль» зьяўляўся танкам клясічнай кампаноўкі. Маторна-трансьмісійнае аддзяленьне разьмяшчалася ў кармавой частцы танка, баявое аддзяленьне знаходзілася ў сярэдняй частцы, а аддзяленьне кіраваньня — у лэбавай. Экіпаж танка складаўся зь пяці чалавек: камандзіра танка, наводчыка і зараджалага, якія знаходзіліся ў баявой вежы і мэханіка-кіроўцы з кулямётчыкам (які на танках мадыфікацыі Mk I выконваў функцыю наводчыка і зараджалага гаўбіцы).

Корпус і браняваньне

рэдагаваць

Баявая вежа «Чэрчыля» — трохмясцовая, шасьціграневая, блізкай да прастакутнай, у пляне формы. Канструкцыя вежы зьмянялася падчас вытворчасьці танка : на «Чэрчылях» мадыфікацый Mk I, Mk II, Mk IV, Mk V, Mk VI — суцэльналітая; Mk III — зварная з катаных бранявых пліт; Mk VII і Mk VIII — зьмешаная, з суцэльналітымі вэртыкальнымі сьценкамі, да якіх прыварваўся дах з валеных бронелістоў. Вежы танкаў мадыфікацый Mk III і наступных адрозьніваліся ад Mk I і Mk II павялічаным памерам (першыя вежы былі круглявай формы, што забясьпечвае дастатковую прастору для месцаваньня адносна невялікай 2-цалевай гарматы), але іх форма і кампаноўка заставаліся нязьменнымі.

Лоб, барты і карма вежы — вэртыкальныя. Лоб вежы меў таўшчыню ў 102 мм на танках мадыфікацыяў Mk I — Mk VI і ў 152 мм на Mk VII і Mk VIII. Барты і карма вежы мелі таўшчыню ў, адпаведна, 76 і 95 мм. Дах вежы на танках усіх мадыфікацыяў меў таўшчыню ў 20 мм. Вежа ўсталявана на падвежавай скрынцы на шарыкавай апоры, кручэньне вежы ажыцьцяўлялася пры дапамозе электрычнага прывада, энэргія для якога паступала ад прыводнага галоўным рухавіком генэратара. Пры непрацуючым рухавіку, паварот вежы мог ажыцьцяўляцца ўручную пры дапамозе шрубавога мэханізму. Вежа мела круцельную падложку, падвешаную да яе. Для пасадкі і высадкі экіпажа служылі два двухстворкавыя люкі ў даху вежы, асобны для зараджалага на правым боку вежы і для камандзіра і наводчыка — на левым боку. Таксама ў бартах у кармавой частцы танка меліся порты для стральбы з асабістай зброі.

Узбраеньне

рэдагаваць

У вежы «Чэрчылей» мадыфікацыі Mk I і ў лэбавай частцы корпуса мадыфікацыі Mk II усталёўвалася 40-мм танкавая гармата QF 2 pounder Mk IX. Даўжыня ствала гарматы складала 52 калібра (2080 мм), пачатковая хуткасьць снарадаў розных тыпаў — ад 790 да 850 м/с. Гармата месцавалася на цапфах у спаранай з кулямётам усталёўцы і мела куты вэртыкальнага навядзеньня ад -15 да +20°. Вэртыкальнае навядзеньне ажыцьцяўлялася ўручную, пампаваньнем гарматы пры дапамозе плечавага ўпора, а гарызантальная — паваротам вежы. Для навядзеньня гарматы выкарыстоўваўся прыцэл № 30, мелы павелічэньне 1,9х і поле зроку 21°.

Боекамплэкт 40-мм гарматы складаў 150 унітарных стрэлаў, кладка для боекамплекта месцавалася па баках баявога аддзяленьня. «Чэрчыля», як з 40-мм, так і з 57-мм гарматай забясьпечваліся, як правіла, вылучна бранябойнымі снарадамі, аскепкавыя снарады да гэтых гармат выпускаліся з 1942 году, аднак танкі імі амаль не камплектаваліся (у некаторых крыніцах згадваецца, што 40-мм аскепкавыя снарады практычна не выкарыстоўваліся экіпажамі з-за вельмі малога зарада выбуховага рэчыва і, як сьледзтва, вельмі нізкай эфэктыўнаьсьці [1]). У СССР з другой паловы 1942 году выпускаліся аскепкавыя снарады ўласнай распрацоўкі да гарматы QF 2 pounder (па тэхпрацэсе 37-мм зенітных снарадаў), таксама вядома пра выкарыстаньне ў СССР з таго ж пэрыяду 57-мм аскепкавых снарадаў.

Асноўным узбраеньнем «Чэрчылей» мадыфікацый Mk III і Mk IV зьяўлялася 57-мм танкавая гармата QF 6 pounder, мадыфікацыі Mk III ці Mk V. Гармата мадыфікацыі Mk III мела даўжыню ствала 43 калібра (2451 мм), а мадыфікацыя Mk V мела даўжыню ствала 50 калібраў (2850 мм) і абсталёўвалася дульным тормазам. Гармата мацавалася на цапфах і наводзілася ў вэртыкальнай плоскасьці пры дапамозе шрубавога мэханізму. Куты вэртыкальнага навядзеньня складалі ад -12,5 да +20°. Для навядзеньня прылады выкарыстоўваўся прыцэл № 39 Mk IIS (павелічэньне 1,9х, поле зроку 21°) з гарматай мадыфікацыі Mk III і прыцэл № 39 Mk IV (павелічэньне 3х, поле зроку 13°) з гарматай мадыфікацыі Mk V. Боекамплект 57-мм гарматы складаў 84 унітарных стрэлу, як правіла толькі з бранябойнымі снарадамі. Боекамплект месцаваўся ў стеллажных кладках, якія знаходзіліся ў лэбавых кутах баявога аддзяленьня.

«Чэрчылі» мадыфікацый Mk VI і Mk VII у якасьці асноўнага ўзбраеньня атрымалі 75-мм гармату OQF 75 mm, якая мела даўжыню ствала 36,5 калібраў (2737 мм). Балістычна гарматы была ідэнтычна амэрыканскай гармаце M3 і выкарыстоўвала той жа асартымэнт боепрыпасаў. Гармата месцавалася ў аналягічнай QF 6 pounder усталёўцы. Навядзеньне ажыцьцяўлялася пры дапамозе прыцэла № 50х3, мелага павелічэньне 3х і поле зроку 13°. Боекамплект 75-мм гарматы складалі 84 унітарных бранябойных і аскепкава-фугасных стрэлаў, кладка боекамплекта разьмяшчалася аналягічна танкам з 57-мм гарматай.

Сродкі назіраньня і сувязі

рэдагаваць

Для назіраньня за полем бою, «Чэрчыль» абсталёўваўся перыскапічнымі назіральнымі прыборамі «Вікерс» Mk IV, якія забясьпечвалі кругавы агляд. Дзьвюма зь іх распалагаў мэханік-кіроўца, яшчэ адным — стралок з курсавога кулямёта/гаўбіцы. Тры гэтых перыскопа разьмяшчаліся ў лэбавай частцы падвежавага ліста. Яшчэ чатыры месцаваліся ў даху вежы, па адным перыскопу мелі наводчык і зараджалы, а яшчэ два знаходзіліся ў камандзірскай вежцы. Мэханік-кіроўца таксама меў у сваім распараджэньні круглы назіральны люк у верхняй лэбавай бронепліце, які зачыняўся бранявым вечкам.

Для вонкавай сувязі, танк абсталёўваўся сімплекснай КХ/УКХ-радыёстанцыяй мадэлі № 19, забясьпечвалай далёкасьць сувязі ў КХ-дыяпазоне да 15 км у тэлефонным і да 32 км — у тэлеграфным рэжыме і ва ЎКХ-дыяпазоне — да 1 км у тэлефонным рэжыме. Радыёстанцыя месцавалася ў кармавой нішы вежы, абслугоўваньне яе ажыцьцяўляў зараджалы. Для ўнутранай сувязі служыла ўбудаванае ў радыёстанцыю тэлефонная перагаворная прылада на ўсіх пецярых чальцоў экіпажа.

Рухавік і трансьмісія

рэдагаваць

На ўсіх мадыфікацыях «Чэрчыля» ўсталёўваўся гарызантальна-апазітны 12-ці цыліндравы чатырохтактны карбюратарны рухавік вадзянога астуджэньня мадэлі «Бедфорд» Twin-Six. Маючы працоўны аб'ём у 21 237 см³, гэты рухавік разьвіваў максымальную магутнасьць у 350 к.с.і цяге каля 1300 Н · м пры 2200 аб/хв. Рухавік усталёўваўся ў маторным аддзяленьні ўздоўж падоўжнай восі танка. З паліўных бакаў, агульнай ёмістасьцю ў 828 літраў, шэсьць усталёўваліся ў маторным аддзяленьні паабапал рухавіка, а яшчэ адзін, здымны, разьмяшчаўся знадворку, па-за бранявым корпусам. Два радыятара сыстэмы астуджэньня рухавіка разьмяшчаліся па абодвух яго баках. З-за шчыльнай кампаноўкі маторнага аддзяленьня, паветраныя фільтры рухавіка былі вынесены ў баявое аддзяленьне.

Трансьмісія «Чэрчыля» таксама не зьведала зьмен падчас вытворчасьці танка. У яе склад уваходзілі:

  • аднадыскавая галоўная фрыкцыённая муфта сухога трэньня вытворчасьці Borg & Beck, усталяваны на рухавіку;
  • чатыроххуткасная мэханічная каробка перадач Merrit-Brown H41, аб'яднаная ў агульным корпусе з мэханізмам заваротку;
  • мэханізм заваротку, які складаўся з дыферэнцыяла, двух плянетарных мэханізмаў і барабанных тармазоў;
  • барабанныя галоўныя тармазы;
  • плянетарныя бартавыя перадачы, што разьмяшчаліся ўсярэдзіне вядучых колаў.

Кіраваньне фрыкцыённай муфтай (фрыкцыёнам), мэханізмам заваротку і тармазамі ажыцьцяўлялася пры дапамозе гідраўлічных сэрвапрывадоў.

Дапаўняльна рухавік астуджаўся вентылятарам. Астуджальнае паветра трапляла ў маторны адсек праз рашоткі па баках, праз радыятары і праз маторны адсек (ад вентылятара). Астуджальны вентылятар дзьмуў паветра над каробкай перадач з задняй часткі корпуса. Пры адкрыцьці перамычкі паміж баявым і маторным адсекамі гэты паветраны струмень мог быць скарыстаны для выдаленьня дыму, якія ўтвараўся пры стральбе з гарматы.

Паколькі рухавік Чэрчыля заставалусянязьменным то танк станавіўся ўсё павольней з кожнай мадэфікацыяй, дадатковая браня і ўзбраеньне прыводзілі да таго што вага павялічылася, у той час Mk I я важыў 39 118 кг і Mk III важыў 39 626 кг, вага Mk VII складала 40 643 кг. Гэта прывяло да зьніжэньня максымальнай хуткасьці танка ад свайго першапачатковага варыянту 26 км/г, да 20,5 км/г.

Хадавая частка

рэдагаваць

Хадавая частка зьяўлялася адной з характэрных асаблівасьцяў «Чэрчыля», на якім гусенічная стужка, для падвышэньня праходнасьці, была зроблена ахопліваючай увесь корпус танка. З кожнага борта хадавая частка складалася з адзінаццаці здвоеных апорных коўзанак дыямэтрам 254 мм, вядучага кола і ляніўца. Падвеска апорных коўзанак — індывідуальная, спружынная. Вось кожнай коўзанкі мацавалася на балянсіры, адным сваім канцом шарнірна якія мацаваліся да кранштэйна на корпусе танка, а іншым ўпіраліся ў замацаваную на кранштэйне спружыну. Першая і апошняя коўзанкі кожнага борта былі падняты з грунта і працавалі толькі пры пераадоленьні танкам перашкод, а 2, 9 і 10 апорныя коўзанкі мелі скарочаны ход падвескі і працавалі галоўным чынам пры руху танка на мяккім грунце. Падтрымныя коўзанкі адсутнічалі, замест іх верхняя частка гусеніцы сьлізгала па адмысловых накіравальных. З-за вялікай колькасьці апорных коўзанак, танк можа працягваць рухацца нават пасьля страты некаторых зь іх.

Гусенічныя стужкі — адліваныя, бязгрэьневыя, цэвачнага зачапленьня, шырынёй 356 мм. На «Чэрчылі» ўжываліся гусеніцы двух тыпаў — з 70 тракаў з крокам у 211 мм ці з 72 тракаў з крокам у 202 мм. Роля накіравальных, на танкавых гусеніцах звычайна выконваймую іх грэбнем, тут выконвалі краі гусеніцы, па якіх апорныя коўзанкі каціліся, як па рэйках.

Трэба адзначыць што Чэрчыль досыць добра для танкаў свайго часу мог пераадольваць усялякія перашкоды на сваім шляху.

Эксплюатанты

рэдагаваць

Танк «Чэрчыль» у кампутарных гульнях

рэдагаваць

Танк «Чэрчыль» можна ўбачыць у наступных кампутарных гульнях:

  1. ^ D. Fletcher - The Great Tank Scandal. British Armour in the Second World War
  2. ^ М. Барятинский — Пехотный танк «Черчилль»

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Чэрчыль (танк)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў