Апорная коўзанка
Апорная коўзанка — элемэнт гусенічнага рухальніка, зьяўляецца рухомай апорай корпуса танка (ці іншай гусенічнай тэхнікі) на гусенічную стужку. Пры досыць вялікім дыямэтры можа таксама выконваць функцыю падтрымліваючай коўзанкі.

Апорныя коўзанкі (пакрытыя гумай) танка «Леклерк»
Мантуюцца апорныя коўзанкі на падшыпніках на восі, якія зьвязаны з корпусам праз падвеску.
З мэтай зьмякчэньня ўдараў аб стужку пад час руху па перасечанай мясцовасьці апорныя коўзанкі часам пакрываюць гумай.