Чэлес чалавека

мужчынскі вонкавы плоцевы орган

Чэлес або пэніс (па-лацінску: pénis, па-грэцку: Πέος; па-старажытнагрэцку: φάλλος phállos) — адзін з вонкавых органаў брулеплоцевае сыстэмы мужчыны, які належыць адначасова да брулевыдзяляльнае сыстэмы і рэпрадуктыўнае сыстэмы. Служыць для вываду брулі, сэксу і семявывяржэньня.

Чэлес мужчыны
Чэлес мужчыны падчас юру

Анатомія

рэдагаваць
 
1) Цела чэлеса
2) Скуравінка
3) Жолуд
4) Вусьце мачаспуску

У чэлесе адрозьніваюць корань (па-лацінску: rádix pénis), цела, або ствол, (па-лацінску: córpus pénis) і жолуд (па-лацінску: glans pénis). Ствол палавога чэлесу ўтвораны двума пяшчэрыстымі й адным губчатым целам.

Пяшчэрыстае ды губчатае целы складаюцца са шчыльнае бялковае абалёнкі, ад якое ўсярэдзіну адыходзяць шматлікія перакладзіны — трабэкулы, прамежкі паміж якімі й утвараюць «пячоры», або лякуны (па-лацінску: cavérnae).

Жолуд пакрыты тонкаю пяшчотнаю скураю зь вялікаю колькасьцю залозак, якія выпрацоўваюць смэгму. Жолуд, як і цела чэлесу, утрымлівае мноства лякунаў, якія пры плоцевым узбуджэньні напаўняюцца крывёю. Акрамя таго, на ім маецца вялікая колькасьць нэрвовых канчаткаў, што робіць яго найбольш адчувальнаю часткаю чэлесу.

Звонку жолуд пакрыты тонкаю скураю — скуравінкаю, што пераходзіць у скуру лабку ўверсе й у скуру машні ўнізе. На скуры ніжняе паверхні плоцевага чэлесу маецца шво, якое ззаду працягваецца на скуру машні й пахвіны. Скуравінка ў чалавека, як правіла, рухомая настолькі, што цалкам можа быць аголены жолуд . Аднак, ейная рухомасьць вызначаецца ўзростам чалавека. Немагчымасьць агаленьня жолуду чэлеса ў дарослага мужчыны зьяўляецца захворваньнем, якое носіць назоў фімоз. Ва ўзросьце 6 месяцаў жолуд адкрываецца ў 20% хлопчыкаў, а ва ўзросьце 3 гадоў скуравінка добра ссоўваецца й дазваляе агаліць жолуд чэлесу ў 90% хлопчыкаў. У сувязі з гэтым не рэкамэндуецца выконваць абразаньне з-за немагчымасьці агаленьня жолуду (фімозу) у дзяцей да 3-х гадоў. Выключэньне складаюць выпадкі выяўленага запаленьня жолуду пэніса (баляніт), а таксама складанага мачавыпусканьня й ускладненьняў, якія ўзьнікаюць пасьля гэтага. Тады ўжо апэрацыя рэкамэндуецца ў любым узросьце. У пярэднім аддзеле цела чэлесу скура ўтварае скуравую зморшчыну — скуравінку (па-лацінску: prepútium pénis), якая поўнасьцю або часткова пакрывае жолуд. Скуравінка, ​​калі яна цалкам пакрывае жолуд, звычайна лёгка зрушваецца назад, агаляючы яго. На задняй паверхні палавога чэлесу скуравінка злучаецца з жолудам падоўжнаю зморшчынаю, званаю аброцьцю (па-лацінску: frenulum praeputii). Між жолудам і скуравінкаю маецца шчылінападобная (прэпуцыяльная) паражніна, якая канчаткова фармуецца да двухгадовага ўзросту дзіцяці. У прэпуцыяльным мяшку звычайна запасаецца смэгма.

У некаторых мужчын з-за вельмі вузкае адтуліны скуравінкі агаленьне жолуду зьяўляецца складаным альбо наогул немагчымым. Гэтакі стан завецца фімозам ды патрабуе абавязковага лекаваньня. У маленькіх дзяцей (да 2-3 гадоў) фімоз носіць фізыялягічны характар ​​і, як правіла, не патрабуе лекаваньня.

Кровазабесьпячэньне

рэдагаваць

Кровазабесьпячэньне чэлесу ажыцьцяўляецца праз глыбокую й дарсальную артэрыі плоцевага чэлесу (aa. profúnda et dorsális pénis), якія зьяўляюцца галінамі ўнутранае плоцевае артэрыі (a. pudénda intérna).

Вянозная кроў ад плоцевага чэлесу адцякае па глыбокай дарсальнай вене (v. profúnda dorsális pénis) у пузырнае вянознае спляценьне (pléxus venósus vesicális) і па глыбокіх венах чэлесу (vv. profúndae pénis) ва ўнутраную плоцевую вену (v. intérna pudénda).

 
Разьмеркаваньне даўжыняў у цалях па зьвестках LifeStyles (1 цаля=2,54см)
 
Разьмеркаваньне таўшчыняў (акружынаў) у цалях па зьвестках LifeStyles (1 цаля=2,54см)

Памер чэлесу пры нараджэньні

рэдагаваць

Сярэдняя даўжыня расьцягнутага пэнісу пры нараджэньні складае прыблізна 4 см (1,6 цалі), у 90% нованароджаных хлопчыкаў будзе паміж 2,4 і 5,5 см (0,9 і 2,2 цалі). Абмежаваны рост плоцевага чэлесу адбываецца ў прамежак паміж нараджэньнем і пяцьцю гадамі, а паміж пяцьцю гадамі й плоцевым пасьпяваньнем назіраецца зусім невялікі рост. Сярэдні памер чэлесу ў пачатку палавога пасьпяваньня роўны 6 см (2,4 цалі), пры дасягненьні дарослага памеру на працягу наступных гадоў.

Памер чэлесу падлеткаў

рэдагаваць

Да пачатку палавога пасьпяваньня памер чэлесу й ягоная форма зьмяняюцца вельмі няшмат. Пачынаецца гэты пэрыяд у кожнага па-рознаму: у некаторых раней, у некаторых крыху пазьней. У прыведзенай ніжэй табліцы ўказаныя памеры (даўжыня) плоцевага чэлесу ў спакойным стане ў залежнасьці ад узросту й росту:[Крыніца?]

Узрост 11 12 13 14 15 16 17 18
Рост (см) 142

±6

147

±7

152

±8

160

±8

167

±8

171

±8

173

±6

175

±6

Даўжыня ў спакойным стане 4

±1

5

±1

6

±1

7

±1

7

±1

8

±1,5

9

±1,5

10

±1,5

Памер эрэґаванага чэлесу ў падлеткаў у залежнасьці ад узросту:

Узрост 12 13 14 15 16 17 18 19
Даўжыня пры эрэкцыі (см) 9,7 12,7 15,0 15,3 16,1 16,5 16,0 16,0

Памер плоцевага чэлесу пры старэньні

рэдагаваць

Існуе меркаваньне, што памер пэнісу памяншаецца з узростам мужчыны. «Асобныя дасьледаваньні паказалі, што памер плоцевага чэлесу меншы у больш старых мужчын, але Вілі й Эрдлі, калі супаставілі вынікі розных дасьледаваньняў (за пэрыяд большы за 60 гадоў), не адзначылі агульнага адрозьненьня.»

Таўшчыня ды акружына палавога чэлесу мужчыны ў стане эрэкцыі

рэдагаваць

Чэлес у абхопе — гэта вымярэньне акружыны плоцевага чэлесу ў стане поўнае эрэкцыі. З варыяцыямі гэта цытуюць як сярэдняе трох вымярэньняў: адразу ніжэй жолуду, у сярэдзіне цела й у аснаваньні чэлесу.[Крыніца?]

Даўней лічылася, што пры ўзбуджэньні чэлес цьвярдзее, бо ён напаўняецца паветрам. Насамрэч, пры плоцевым узбуджэньні прыток артэрыяльнае крыві да плоцевага чэлесу павялічваецца, а вянозны адток памяншаецца, з прычыны чаго кавэрны пэнісу запаўняюцца крывёю, і ён павялічваецца ў аб’ёме ў 2—8 разоў, становячыся пры гэтым пругкім — так надыходзіць эрэкцыя.[Крыніца?]

Жолуд чэлесу пры эрэкцыі заўсёды застаецца менш пругкім і больш элястычным у параўнаньні зь ягоным целам, што прадухіляе траўматызацыю жаночых плоцевых органаў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць