Крайняя плоць[1] або скуравінка[2] — зьяўляецца анатамічнай часткай вонкавых плоцевых органаў і фармуе пакрыцьцё жолуда чэлесу. Называецца па-лацінску preputium.

Мужчынскі чэлес у спакойным і юрлівым стане са звычайнай ды адцянутай скуравінкай

Будова скуравінкі

рэдагаваць

Яна складаецца з двух лісткоў: унутранага і вонкавага. Яны прымацоўваюцца ў вянцовай разоры. Вянцовая разора ўяўляе сабой паглыбленьне, разьмешчанае па акружнасьці пад патоўшчаным краем жолуда (валік або венца). Скуравінку і жолуд злучае таксама аброць — своеасаблівы абмежавальнік рухомасьці скуравінкі. Аброць разьмешчана на ніжнім баку жолуда чэлеса і мае велізарную колькасьць нэрвовых канчаткаў, што адносіць яе, а таксама венца да найбольш важных эрагенных зонаў.

Але ня толькі прыемныя адчуваньні могуць значна ўзмацняцца пры стымуляцыі гэтай зоны. Кароткая ці рубцова-зьмененая аброць падчас плоцевых кантактаў можа абмежаваць раскрыцьцё жолуда і выклікаць рэзкія болевыя адчуваньні, а пры надрыве — крывацёк. Унутраны лісток скуравінкі мае дадатковую функцыю. У ім знаходзяцца асаблівыя лоевыя залозы, якія выпрацоўваюць сакрэт. Асноўная частка гэтага сакрэту ўваходзіць у склад смэґмы — прэпуцыяльной змазкі. Калі не выконваць гігіенічныя мерапрыемствы, то смэґма будзе назапашвацца, зьмешвацца з мачою, запаленчымі агентамі і набудзе выгляд бялёсых або жаўтлявых крошкападобныхных мас, назапашваньне якіх можа прывесьці да запаленьня жолуда і скуравінкі — баляніту. Працяглае запаленьне можа прывесьці да рубцовых зьменаў скуравінкі й фармаваньню рубцовага фімоза.

У дзяцей скуравінка цалкам пакрывае жолуд чэлеса, выконваючы ў гэтым узросьце ахоўныя функцыі. Пры наступе спантанных эрэкцыяў, пры мастурбацыі адбываецца пашырэньне й расьцяг скуравінкі й адпаведна жолуд можа агаляцца. Гэта называецца фізыялягічным фімозам, гэта значыць гэта нармальная ахоўная функцыя арганізма. У норме ў дарослых мужчын расьцягнутая скуравінка складае прыкладна каля 1/2 усёй скуры чэлесу, плоцевыя кантакты і мастурбацыя спрыяюць поўнаму агаленьню жолуда без дадатковых намаганьняў і дыскамфорту.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць