Чэзарэ Бова

італьянскі футбаліст

Чэзарэ Бова (па-італьянску: Cesare Bovo; нарадзіўся 14 студзеня 1983 году, Рым, Італія) — былы італьянскі футбаліст, абаронца.

Чэзарэ Бова
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 студзеня 1983(1983-01-14)[1][2][3] (41 год)
Рост 181 см
Вага 75 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1900—2002
2002
2002—2006
2004—2005
2006—2007
2007
2007—2008
2008—2012
2011—2012
2012—2013
2013—2017
2017—2018
2018—2019
Рома
Леччэ
Рома
Парма (арэнда)
Палерма
Тарына (арэнда)
Джэноа
Палерма
Джэноа (арэнда)
Джэноа
Тарына
Пэскара
Леччэ
0 (0)
11 (0)
22 (0)
33 (2)
1 (0)
7 (1)
27 (0)
89 (7)
5 (0)
16 (0)
60 (2)
18 (0)
9 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Бова зьяўляецца выхаванцам «Ромы», за які не згуляў ніводнай гульні. Наступным клюбам гульца стаў «Леччэ», за які Чэзарэ дэбютаваў 5 кастрычніка 2003 году ў матчы супраць «Брэшыі», прайграным «Леччэ» зь лікам 1:4. 2 траўня 2004 году гулец забіў гол за клюб, які прынёс «Леччэ» перамогу над «Інтэрам» зь лікам 2:1 і «выратаваньне» ад вылету ў Сэрыю В. Улетку 2004 году Бова быў арэндаваны «Пармай», дзе правёў добры сэзон, у выніку чаго частка трансфэру гульца была выкупленая «Палерма». Улетку 2005 году Бова ўсё ж вярнуўся ў «Рому», аднак ня часта выходзіў на поле, з-за канкурэнцыі з боку Куфура, Ківу й Мэксэса.

У 2006 годзе, дзякуючы настойлівасьці прэзыдэнта «Палерма», Маўрыцыё Дзампарыні, клюб выкупіў астатнюю частку правоў на футбаліста за 2,1 млн эўра[4]. Аднак замацавацца ў складзе клюбу Бова ня здолеў і ў апошні дзень зімовага трансфэрнага вакна перайшоў, на правах арэнды, у «Тарына». У ліпені 2007 году Бова перайшоў у «Джэноа» , якая заплаціла за 50% правоў на футбаліста 3,3 млн эўра[5]. У «Джэноа» Бова адразу атрымаў месца ў асноўным складзе клюбу.

19 чэрвеня 2008 году Бова быў зноўку набыты «Палерма», які заплаціў 4,5 млн эўра. Пасьля гэтага зноўку гуляў у «Джэноа», а на 9 ліпеня 2013 году быў набыты «Тарына», які шукаў замену Анджэлё Агбону[6].

  1. ^ а б в Cesare Bovo // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в CESARE BOVO // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Cesare Bovo // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Gobbi a Firenze, Bovo a Palermo. La Gazzetta della Sport.
  5. ^ Genoa, Bovo in comproprietà per 3,3 milioni. La Mescolanza.com
  6. ^ Bovo al Toro. Torino FC.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць