Філіп Мэксэс
Філіп Мэксэс (па-француску: Philippe Mexes; нарадзіўся 30 сакавіка 1982 году ў Тулюзе) — францускі прафэсійны футбаліст, абаронца. У 2002—2012 гадах выступаў за нацыянальную зборную Францыі.
Філіп Мэксэс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 30 сакавіка 1982 (42 гады) Тулюза, Францыя | |
Рост | 187 см | |
Вага | 82 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Моладзевыя клюбы | ||
1990—1997 1997—1999 |
Тулюза Асэр | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999—2004 2004—2011 2011—2016 |
Асэр Рома Мілян |
133 (7) 183 (11) 86 (6) |
Зборныя | ||
2002—2012 | Францыя | 29 (1) |
Біяграфія
рэдагавацьРаньнія гады
рэдагавацьФіліп Мэксэс пачынаў гуляць у футбол у клюбе «Тулюза», а ў шаснаццацігадовым узросьце апынуўся ў моладзевай камандзе «Асэру». У асноўным складзе клюбу дэбютаваў 10 лістапада 1999 году ў матчы з «Труа». У «Асэры» раскрыўся талент маладога абаронцы — яго запрашалі спачатку ў юнацкія зборныя Францыі (да 18 і 21 году), а ў жніўні 2002 году — у нацыянальную.
«Рома»
рэдагавацьФіліп зьяўляўся адным з асноўных абаронцаў італьянскай «Ромы», куды ён перайшоў у 2004 годзе. Пасьля першага сэзону ў аснове клюбу з сталіцы Італіі, Мэксэс апынуўся ў запасе ў пачатку сэзону 2005—2006 гадоў, саступіўшы месца ў асноўным складзе ганцу Самуэлю Куфуру. Аднак пасьля ад’езду Куфура на Кубак афрыканскіх нацыяў Мэксэс хутка вярнуў сабе месца ў складзе і стаў адным з ключавых гульцоў каманды.
«Мілян»
рэдагаваць10 траўня 2011 году генэральны дырэктар «Міляну» Адрыяна Галіяні заявіў, што Філіп Мэксэс будзе гуляць за «Мілян» у наступным сэзоне, заявіўшы аб завяршэньні перамоваў на конт гульца[1].
Міжнародная карера
рэдагавацьДэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Францыі ў жніўні 2006 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Босьніі і Герцагавіны.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Breaking News Show - Philippe Mexès to join Milan. A.C. Milan.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьФіліп Мэксэс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Статыстыка на сайце soccerbase.com