Чырвоным па Белым

(Перанакіравана з «Чырвоным па белым»)

Чырво́ным па Бе́лым (ЧпБ, Čyrvonym pa Biełуm, ČpB) — беларускі рэп-гурт.

Чырвоным па Белым (ЧпБ)
Гады 2004 — нашы дні
Краіна
Месца ўтварэньня Беларусь
Мова беларуская
Жанр рэп
Выдавец KROU Entertainment
Зьвязаныя праекты Імпэратар
Удзельнікі Krou
Realize
DJ Spox
Былыя ўдзельнікі Slavko
Палкоўнік
Zeman
Jaycop

Гісторыя

рэдагаваць

ЧпБ убачыў сьвет напрыканцы 2004 году. Тады, заснавальнік Kroŭ і бітмэйкер Slavko запісалі сваю першую кружэлку «Актуальная Тэматыка». Запіс распаўсюджваўся толькі праз Інтэрнэт. Гурт, з самага пачатку, быў вельмі таямнічы. Хлопцы ўвогуле нічога пра сябе не распавядалі. На здымках нельга было ўбачыць іх твараў. Кроў выступаў толькі й выключна ў масцы. На нейкі час перад пачаткам працы над «Вулічнымі Байцамі» да ЧпБ далучыўся яшчэ адзін удзельнік — Палкоўнік.

Быў выдадзены студыйны трэк «Не жадаю», які зьміксаваў польскі бітмэйкер Młody Grzech на студыі ў Варшаве.

У 2006 выходзіць першы афіцыйны альбом гурта выдадзены на CD-кружэлцы «Найлепшае 2004—2005». Гэта складанка найбольш вядомых трэкаў з двух першых альбомаў.

Перад выхадам чацьвертага альбома «Крывавы сакавік» (2007) шэрагі гурту папоўніліся новымі ўдзельнікамі. Далучыліся маладыя выканаўцы зь Беларусі: Realize і Zeman (таксама ўдзельнікі гурта «Імпэратар») , Jaycop і DJ з Польшчы: DJ Spox.

«Крывавы Сакавік» гэта другі афіцыйны альбом гурта выдадзены на кружэлцы CD. Пасьля выхаду альбому з гурта зыходзіць Zeman, які патлумачыў гэта так: «Я перастаў ужо верыць у тое, што чытаю, ня веру ў перамены, і таму не хачу падманваць людзей сваімі тэкстамі». Таксама з-за малага досьведу з гурта быў выдалены Jaycop.

На цяперашні момант ЧпБ гэта: Krou, Realize, DJ Spox

Дыскаграфія

рэдагаваць

Удзел у складанках

рэдагаваць

Удзельнікі

рэдагаваць

У асноўны склад гурту «Чырвоным па Белым» уваходзяць 3 асобы. Сярод іх 2 MC і 1 DJ.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць