Пляцяніцкі сельсавет
Чырво́насельскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Чырвонае Сяло.
Пляцяніцкі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Пляцянічы |
Дата ўтварэньня | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасаваньня | 24 жніўня 1981 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Пляцяніцкі сельсавет у складзе ў складзе Зэльвенскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. З 17 красавіка 1962 году па 30 ліпеня 1966 году ў складзе Слонімскага раёну.
18 сакавіка 1967 году да сельсавета далучана частка скасаванага Казловіцкага сельсавету. 21 красавіка 1969 году вёска Пляцянічы перайменавана ў Чырвонае Сяло, сельсавет перайменаваны ў Чырвонасельскі. 12 сакавіка 1973 году ў склад сельсавету з Галынкаўскага сельсавету перададзена вёска Раўтовічы[1].
24 жніўня 1981 году сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Сынкавіцкага сельсавету.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Пастанова выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
Літаратура
рэдагаваць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.