Чарніца (прыток Лучосы)
Чарні́ца — рака ў Беларусі і Расеі, правы прыток ракі Лучосы (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Лёзьненскім раёне Віцебскай вобласьці і Смаленскай вобласьці. Даўжыня 74 км (у межах Беларусі 70 км). Плошча вадазбору 775 км² (у Беларусі каля 700 км²). Выдатак вады ў вусьці 5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1‰.
Чарніца лац. Čarnica | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Ваўкоў (Расея) |
Вусьце | Лучоса |
Краіны басэйну | Беларусь, Расея |
Вобласьці | Віцебская вобласьць і Смаленская вобласьць |
Даўжыня | 74 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 5 м³/с |
Плошча басэйну | 775 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1 ‰ |
Асноўныя прытокі
рэдагаваць- Левыя: Ціхута, Заальшанка
- Правыя: Мошна
На рацэ
рэдагаваць- Гістарычнае мястэчка: Дабрамысьлі
- Вадасховішча: Дабрамысьленскае
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца за 1 км на поўдзень ад вёскі Ваўкоў Руднянскага раёну Смаленскай вобласьці, вусьце каля вёскі Бабінавічаў Лёзьненскага раёну. Цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша.
Даліна ў вярхоўі паміж вёскамі Матушова і Драздамі (Лёзьненскі раён) слабавыразная, на астатняй частцы трапэцападобная (шырыня 200—400 м, на асобных дзялянках да 100 м). Абалона шырынёй 100—300 м, пераважна двухбаковая. Рэчышча мерна зьвілістае (шырыня 5—10 м, у вусьці да 20 м), на асобных дзялянках разгаліноўваецца і ўтварае невялікія выспы, у верхняй плыні (на працягу 3,4 км) каналізаванае
Замярзае ў пачатку сьнежня, крыгалом у пачатку красавіка[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 391—392.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 391—392.