Заальшанка

рака ў Беларусі

Заальша́нка, Альша́нка — рака ў Смаленскай вобласьці Расеі і Лёзьненскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі, левы прыток ракі Чарніцы (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 17 км. Плошча вадазбору 99 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1‰.

Рака
Заальшанка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Пяскі (Расея)
Вусьце Чарніца
Краіны басэйну Беларусь, Расея
Вобласьці Віцебская вобласьць і Смаленская вобласьць
Даўжыня 17 км
Плошча басэйну 99 км²
Нахіл воднай паверхні 1,1 ‰

Пачынаецца за 1 км на поўдзень ад вёскі Пяскі Руднянскага раёну Смаленскай вобласьці, вусьце за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Дразды Лёзьненскага раёну[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 168

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 168