Прамянёвая хвароба
Прамянёвая хвароба — захворваньне, якое ўзьнікае ў выніку ўзаемадзеяньня розных відаў іянізуючага выпраменьваньня, што характарызуецца сымптамакомплексам, залежным ад віду паражаючага выпраменьваньня, яго дозы, лякалізацыі крыніцы радыяактыўных рэчываў, распаўсюджаньня дозы ў часе і целе чалавека.
У чалавека прамянёвая хвароба можа быць абумоўлена зьнешнім апраменьваньнем і нутраным — пры пападаньні радыяактыўных рэчываў у арганізм з удыхаемым паветрам, праз страўнікава-кішачны тракт альбо праз скуру і сьлізневыя абалонкі, а таксама ў выніку іньекцыі.
Агульныя клінічныя праяўленьні прамянёвай хваробы залежаць, галоўным чынам, ад атрыманай агульнай дозы радыяцыі. Дозы да 1 Гр (100 рад) выклікаюць адносна лёгкія зьмены, якія могуць разглядацца як перадхваробны стан. Дозы больш за 1 Гр выклікаюць шпікавую ці кішачную формы прамянёвай хваробы рознай ступені цяжкасьці, якія залежаць галоўным чынам ад паражэньня органаў крывятвору. Дозы аднаразовага апраменьваньня больш за 10 Гр лічацца абсалютна сьмяротнымі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПрамянёвая хвароба — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў