Чарнагорская біржа
«Чарнагорская біржа» — фондавая біржа Чарнагорыі, заснаваная ў чэрвені 1993 году ў Падгорыцы.
«Чарнагорская біржа» | |
па-чарнагорску Montenegroberza | |
Тып | фондавая |
---|---|
Разьмяшчэньне | Падгорыца, Чарнагорыя |
Заснаваная | Чэрвень 1993 году |
Уладар | «Атлас-банк» (Падгорыца) |
Ключавыя асобы | Душка Княжэвіч, Мірка Маркавіч[1] |
Валюта | эўра |
Колькасьць лістынгаў | 34 (30 верасьня 2018 г.)[2] |
РынКап | 3 116,985 млн эўра (22 сакавіка 2019 г.)[3] |
Аб'ём | 147,355 млн эўра (2018 г.)[4] |
Індэксы | MNSE10 |
Сайт | mnse.me |
На 2019 год АТ «Чарнагорская біржа» выкарыстоўвала гандлёвае апраграмаваньне славенскага прадпрыемства «Навіта» (Любляна), што распрацавала яго для Люблянскай біржы. Сэрвэр біржы апрацоўваў да 400 запытаў за сэкунду[5]. Біржа месьціцца ў Падгорыцы па Маскоўскай вуліцы, д. 77.
Акцыянэры
рэдагавацьПаводле 12-га артыкула Статуту ад 29 кастрычніка 2018 году, акцыянэрны капітал АТ «Чарнагорская біржа» складаў 2 040 600 эўра і падзяляўся на 3401 акцыю вартасьцю па 600 эўра кожная[6]. На 2019 год 10 найбольшымі акцыянэрамі «Чарнагорскай біржы» былі:
- інвэстыцыйны фонд «Гара Атлас» (Падгорыца) — 33,55 %;
- «Біржа Стамбулу» (Турэччына) — 24,43 %;
- АТ «Чарнагорскі брокер-дылер» — 17,26 %;
- ТАА «Група Атлас» — 6,17 %;
- АТ «Атлас-банк» — 5,79 %;
- АТ «Чарнагорскі камэрцыйны банк» — 4,88 %;
- АТ «Першы банк Чарнагорыі» — 3,73 %;
- Іва Сеняк — 1,44 %;
- Дыяна Шушкаўчэвіч — 0,74 %;
- Андрэя Шушкаўчэвіч-Новавіч — 0,62 %[7].
«Атлас-банк» ёсьць уласьнікам біржы, бо вызначае галасаваньне свайго інвэстфонду «Гара Атлас» і даччыных прадпрыемстваў «Чарнагорскі брокер-дылер» і «Група Атлас». У выніку «Атлас-банк» мае кантрольны пакет у памеры 62,77 % акцыяў.
Брокеры
рэдагавацьНа 2019 год на «Чарнагорскай біржы» працавала 9 брокераў:
- АТ «Чарнагорскі брокер-дылер» з 1996 году,
- Банк «Унівэрсальны капітал» з 2 сьнежня 2002 году,
- АТ «Нікшыцкі брокер» (Нікшыч) з 4 кастрычніка 2005 году,
- АТ «ВІП брокер-дылер» з 13 студзеня 2006 году,
- АТ «Падгорыцкі брокер-дылер» з 8 лютага 2006 году,
- АТ «Глябальны брокер-дылер» з 24 жніўня 2007 году,
- АТ «Бык і мядзьведзь» з 4 красавіка 2008 году,
- АТ «Іпатэчны банк» з 19 сакавіка 2010 году,
- АТ «Эрст-банк» (Вена, Аўстрыя) з 1 верасьня 2016 году[8].
У якасьці дэпазытарных на біржы працавала 6 банкаў:
Мінуўшчына
рэдагавацьУ чэрвені 1993 году ўрад Чарнагорыі і 4 банкі Чарнагорыі — АТ «Чарнагорскі банк» (Падгорыца), АТ «Плеўлянскі банк» (Плеўля), АТ «Бэранскі банк» (Бэранэ) і АТ «Іпатэчны банк» (Падгорыца) — заснавалі ў Падгорыцы АТ «Чарнагорская біржа». У 1996 годзе зьявіліся 3 першыя брокерскія дамы: АТ «Чарнагорскі брокер», «Трымальнік брокер» і «Гара-Адрыя брокер». У лютым 2008 году «Чарнагорская біржа» ўступіла ў Сусьветны саюз біржаў (Лёндан, Ангельшчына). У наступныя гады заключылі пагадненьні аб распаўсюдзе зьвестак з трыма замежнымі навіновымі агенцтвамі: «Тэнфор» (Бялград, Сэрбія), «Томсан-Ройтэрз» (Лёндан) і «Блумбэрг» (Нью-Ёрк, ЗША)[10]. 10 студзеня 2011 году ў склад «Чарнагорскай біржы» ўвайшла «Новая біржа каштоўных папераў Чарнагорыі», створаная 20 верасьня 2001 году «Справавым таварыствам брокераў» і 6 мясцовымі банкамі. У сьнежні 2013 году Стамбульская біржа (Турэччына) набыла 24,38 % акцыяў «Чарнагорскай біржы»[11].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Управа (чарнаг.) // АТ «Чарнагорская біржа», 2019 г. Праверана 24 сакавіка 2019 г.
- ^ Склад індэкса Манэкс (чарнаг.) // АТ «Чарнагорская біржа», 30 верасьня 2018 г. Праверана 24 сакавіка 2019 г.
- ^ Рынкавая капіталізацыя (чарнаг.) // АТ «Чарнагорская біржа», 22 сакавіка 2019 г. Праверана 24 сакавіка 2019 г.
- ^ Справаздача за пэрыяд ад 09.01.18 па 31.12.18 (чарнаг.) // АТ «Чарнагорская біржа», 2019 г. Праверана 24 сакавіка 2019 г.
- ^ Гандлёвая сыстэма (чарнаг.) // АТ «Чарнагорская біржа», 2019 г. Праверана 24 сакавіка 2019 г.
- ^ Статут (чарнаг.) // АТ «Чарнагорская біржа», 2 лістапада 2018 г. Праверана 24 сакавіка 2019 г.
- ^ 10 найбольшых акцыянэраў (чарнаг.) // АТ «Чарнагорская біржа», 15 сакавіка 2019 г. Праверана 24 сакавіка 2019 г.
- ^ Асноўныя зьвесткі і ўдзельнікі (чарнаг.) // АТ «Чарнагорская біржа», 2019 г. Праверана 24 сакавіка 2019 г.
- ^ Дэпазытарныя банкі (чарнаг.) // АТ «Чарнагорская біржа», 2019 г. Праверана 24 сакавіка 2019 г.
- ^ Міжнародная супраца (чарнаг.) // АТ «Чарнагорская біржа», 2019 г. Праверана 24 сакавіка 2019 г.
- ^ Гісторыя (чарнаг.) // АТ «Чарнагорская біржа», 2019 г. Праверана 24 сакавіка 2019 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Аблагацыі (чарнаг.) // АТ «Чарнагорская біржа», 2019 г. Праверана 24 сакавіка 2019 г.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |