Reuters
«Ройтэрз» (анг. Reuters) — брытанскае інфармацыйнае агенцтва, заснаванае Паўлем Ройтэрам у 1851 годзе. У асноўным спэцыялізуецца на зьбіраньні й распаўсюдзе фінансавай інфармацыі з сусьветных фондавых біржаў. Зь 2008 г. у выніку продажу ўваходзіць у склад амэрыканскага прадпрыемства «Томсан Ройтэрз». Карэспандэнтам у Беларусі зьяўляецца Андрэй Махоўскі[1].
![]() | |
Тып | Падразьдзяленьне |
---|---|
Заснаваная | кастрычнік 1851 |
Заснавальнікі | Паўль Ройтэр (нар. Ізраіль Ёзафат) |
Уласьнікі | Томсан Ройтэрз[d] |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Лёндан, Ангельшчына |
Ключавыя фігуры | Эндру Рэшбас |
Галіна | СМІ |
Прадукцыя | Навіны |
Абарачэньне | $372 млн (2012) |
Лік супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | «Томсан Ройтэрз» |
Даччыныя кампаніі | Reuters TV[d] |
МінуўшчынаРэдагаваць
У 1858 г. Паўль Ройтэр адчыніў прадстаўніцтвы ў краінах мацерыковай Эўропы. У 1923-ым «Ройтэрз» пачаў выкарыстоўваць радыё для перадачы навінаў празь межы і адначасна запусьціў службу цэнавых катыровак і валютных курсаў на доўгіх хвалях. З 1964 пачалася перадача рынкавых катыровак пры дапамозе кампутара. У 1973 «Ройтэрз» запусьціў электронны рынак валюты. У 1981 упершыню ў сьвеце ўвёў заключэньне валютных дамоваў празь відэатэрміналы. У 1985 запусьціў церазьмежныя фотанавіны. У 1992 — першую міжнародную кампутарную службу валютных курсаў. У 1994 пачаў наўпроставае тэлевяшчаньне ваганьняў рынка на гандлёвых экранах.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Андрэй Махоўскі(анг.) // Ройтэрз Праверана 26 студзеня 2014 г.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Reuters — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Мабільная бачына(анг.)
- RSS-паток(анг.)
- RSS відэанавінаў(анг.)
- Фотанавіны(анг.)
- Эўрапейскія рынкі(анг.)
Гэта — накід артыкула пра пэрыядычныя выданьні. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |