Цімафей Мартынаў

беларускі футбаліст

Цімафе́й Аляксеевіч Марты́наў (нар. 6 траўня 2005) — беларускі футбаліст, нападнік расейскага «Арэнбургу» і моладзевай зборнай Беларусі. Паходзіць з спартовай сям’і, бо ягоны дзед Юры Мартынаў таксама некалі быў футбалістам, які абараняў колеры сталічных «Дынама» і «Тарпэда».

Цімафей Мартынаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 траўня 2005(2005-05-06)[1] (19 гадоў)
Рост 180 см[1]
Вага 69 кг[1]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Арэнбург
Нумар 47
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022—2023 Менск 39 (6)
2024—4 Арэнбург
Зборныя
2023—4 Беларусь (да 21) 2 (1)
2023 Беларусь (да 19)[d] 3 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
22 сакавіка 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Пачынаў займацца футболам у структуры «Менску». Пазьней перабраўся ў акадэмію берасьцейскага «Дынама», а ў пачатку 2021 году далучыўся да «Руха», дзе зь лета стаў выступаць за дубль. У сакавіку 2022 году, пасьля таго як берасьцейскі клюб зьняўся з Найвышэйшай лігі, стаў гульцом «Менску». Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 9 красавіка 2022 году, выйшаўшы на зьмену ў канцы сустрэчы з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ» (1:0). Пасьля зыходу зь «Менску» Ўладзімера Хвашчынскага Мартынаў стаў галоўным нападнікам менчукоў, правёўшы 25 матчаў у Найвышэйшай лізе, дзе шэсьць разоў улучыў мяч у браму супернікаў. У 2024 году студзені некалькі разоў выпраўляўся з расейскім «Арэнбургам» на зборы. У лютым склаў працоўную ўгоду з гэтым клюбам[2].

Міжнародная

рэдагаваць

У кастрычніку 2021 года гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 7 верасьня 2023 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), калі выйшаў на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Эўропы 2025 году супраць зборных Фарэрскіх астравоў (2:3).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць