Цэнтральна-Эўрапейскі ўнівэрсытэт
Цэнтральна-Эўрапейскі ўнівэрсытэт (па-вугорску: Közép-európai Egyetem, па-нямецку: Zentraleuropäische Universität, па-ангельску: Central European University) — прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам унівэрсытэту і з сядзібамі ў Будапэшце і Вене. Навучаньне вядзецца на ангельскайй мове. Установа мае падвойную вугорскую і амэрыканскую акрэдытацыю.
Цэнтральна-Эўрапейскі ўнівэрсытэт | |
Central European University | |
Лягатып | |
Заснаваны | 1991 |
---|---|
Рэктар | Майкл Грант Ігнацьеў, John Shattuck[d], Yehuda Elkana[d][1], Josef Jařab[d][2], Alfred Stepan[d], William Newton-Smith[d] і Шаліні Рандэрыя[d] |
Колькасьць пэрсаналу |
|
Месцазнаходжаньне | |
Краіна | |
Знаходзіцца ў складзе | Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][3], Alliance of Leading European Universities in Economic and Social Sciences[d][4], arXiv[d][5], ORCID[d][6], Open Society University Network[d][7], Austrian Academic Library Consortium[d][8] і Міжнародная асацыяцыя ўнівэрсытэтаў[d] |
Вэб-сайт | ceu.edu (анг.) |
Агульная характарыстыка
рэдагавацьМэтодыка выкладаньня ўстановы апэлюе да адукацыйных традыцый амэрыканскіх унівэрсытэтаў. Унівэрсытэт заахвочвае студэнтаў і выкладчыкаў праводзіць параўнальныя і міждысцыплінарныя дасьледаваньні. Установа адрозьніваецца міжнародным характарам: штогод ва ўнівэрсытэце прымаюць больш за 1500 замежных студэнтаў з больш чым 100 краін і каля 300 выкладчыкаў з больш чым 30 дзяржаў. Большасьць студэнтаў атрымліваюць поўнае або частковае пакрыцьцё выдаткаў на навучаньне і пражываньне ў Будапэшце дзякуючы стыпэндыяльнай сыстэме, якая фінансуецца Джорджам Сорасам, які зьяўляецца адным з заснавальнікаў установы.
Факультэты
рэдагаваць- Дзяржаўнага кіраваньня
- Эканомікі і бізнэсу
- Філязофіі
- Гэндэрных дасьледаваньняў
- Гісторыі
- Кагнітывістыкі
- Прыкладной матэматыкі
- Навук аб навакольным асяродзьдзі
- Паліталёгіі
- Права
- Сацыялёгіі і сацыяльнай антрапалёгіі
- Міжнародных адносін
- Сярэднявечных навук
- Нацыяналістычных навук
- Школа сацыяльнай палітыкі
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Elhunyt a CEU korábbi rektora (вуг.) — 1998.
- ^ Learned Society of the Czech Republic (анг.) — 1994.
- ^ https://eua.eu/about/member-directory.html
- ^ https://www.uni-mannheim.de/newsroom/forum/ausgabe-12019/netzwerk/aleuess/
- ^ Our Members / Tier 6
- ^ https://web.archive.org/web/20231020113811/https://orcid.org/members
- ^ https://web.archive.org/web/20240204131149/https://opensocietyuniversitynetwork.org/about/members/
- ^ https://web.archive.org/web/20231222111205/https://www.kemoe.at/mitgliedschaft/mitglieder