Цэнтральная ўправа дзяржаўнай бясьпекі

Цэнтра́льная ўпра́ва дзяржа́ўнай бясьпе́кі (ЦУДБ; па-славацку: Ústredňa štátnej bezpečnosti, ÚŠB) — найвышэйшая паліцыйная ўстанова ў Першай Славацкай Рэспубліцы, якая займалася выведнай дзейнасьцю. Заснаваная была 1 студзеня 1940 году й існавала ажно да заняпаду дзяржавы ўвесну 1945. Гэтая ўстанова мела свой сьпіс ды рэестр тайных агентаў, супрацоўнічала з арганізацыямі ГСНП, напрыклад, з Глінкавай ґвардыяй і Глінкавай моладзьдзю, а таксама партыяй карпацкіх немцаў Нямецкай партыяй.

Цэнтральная ўправа дзяржаўнай бясьпекі
Ústredňa štátnej bezpečnosti, ÚŠB
Краіна Сьцяг Славаччыны Славаччына
Створаная 1 студзеня 1940 году
Распушчаная увесну 1945 году
Штаб-кватэра Браціслава

Управа ўзьнікла шляхам злучэньня чацьвёртага аддзяленьня Міністэрства ўнутраных справаў і выведнага аддзяленьня паліцыйнай управы ў Браціславе як Прэзыдыюма МУС Славаччыны. Прычынаю заснаваньня паслужыла адсутнасьць адзінай арганізаванай спэцслужбы.

Увесь дзяржаўна-рэпрэсіўны апарат дзяржавы быў падпарадкаваны выведнай службе: паліцыя, жандармэрыя, жупныя й акрэсавыя ўправы й натарыюсы[1]. Цэнтральная ўправа дзяржаўнай бясьпекі супрацоўнічала зь нямецкім Гестапам. Па Славацкім нацыянальным паўстаньні Цэнтральная ўправа дзяржаўнай бясьпекі ўдзельнічала ў дэпартацыі каля 3595 асобаў у нацысцкія канцэнтрацыйныя лягеры[2].

Некаторыя працаўнікі ўправы супрацоўнічалі з антыфашысцкім рухам супраціўленьня.

Гісторыя

рэдагаваць

Пра стварэньне Цэнтральнай управы дзяржаўнае бясьпекі было прынятае рашэньне яшчэ ўвосені 1939 году й было створанае на падставе пастановы ўраду № 51/1936 Сб. з. 1 студзеня 1940 году. Першым яго кіраўніком стаў Юзэф Мішык. ЦУДБ прыняў на сябе абавязкі выведных і палітычных аддзелаў паліцыі і іх супрацоўнікаў. У той час ЦУДБ усё яшчэ быў часткай Міністэрства ўнутраных справаў, таму нават ня мела ўласнай эканамічнай управы й аддзелу кадраў. Усе гэтыя дзеі выконваліся для яе адпаведнымі ўправамі Міністэрства ўнутраных справаў.

ЦУДБ быў паліцыйным офісам, які займаўся антыдзяржаўнымі злачынствамі і абароннай выведкай. Ён ня меў наступальных задачаў, і ніводная ягоная частка не функцыянавала як выведная служба. Гэта вынікае з папярэдняй традыцыі Чэхаславацкай Рэспублікі, дзе наступальная выведка ажыцьцяўлялася збольшага ваеннымі выведнікамі, але з-за імкненьня Нямеччыны падпарадкаваць замежную палітыку Першае Славацкае Рэспублікі, адпала патрэба ў перасьледаваньні традыцыйных доўгатэрміновых мэтаў, напрыклад, Вугоршчына сталася хаўруснай дзяржавай.

Прадметам дзейнасьці ЦУДБ была контрвыведная дзейнасьць, незаконная дзейнасьць розных суполак супраць дзяржавы, назіраньне за асобамі, якія падазраюцца ў антыдзяржаўнай дзейнасьці (былыя аграрыі, камуністы, жыды), рэгістрацыя часопісаў і цэнзура, выдача візаў, малы памежны стык. ЦУДБ супрацоўнічаў з 2-м (выведным) аддзелам Міністэрства нацыянальнай абароны (МНА), для якога ажыцьцяўляў маніторынг грамадзянскіх асобаў, якія падазраюцца ў выведцы й антыдзяржаўнай дзейнасьці. Пасля далучэння Славаччыны да вайны супраць Савецкага Саюзу 2-гі аддзел МНА меў права запытаць у ЦУДБ інфармацыю, якая тычылася дзяржаўнае бясьпекі, і ЦУДБ быў абавязаны даць гэтую інфармацыю.

Акрамя штаб-кватэры ў Браціславе ЦУДБ, ейныя філіі дзейнічалі і ў іншых частках Славаччыны. Гэта быў Прэшаўскі раённая цэнтральная ўправа дзяржаўнай бясьпекі, якая была створаная шляхам перайменавання былх філіяў праскай выведнай управы пры паліцыі Прэшава, а таксама зььявілася філія ў Зволене. Філіі ЦУДБ не ствараліся сыстэматычна, але па меры неабходнасьці.

Кіраўнікі

рэдагаваць
  1. ^ Baka, I., 2010, Politický systém a režim Slovenskej republiky v rokoch 1939 - 1940. Vojenský historický ústav, Bratislava, s. 231
  2. ^ Plevza, V. a kolektív, Dejiny Slovenského národného povstania 1944 - 5. zväzok. Bratislava, Nakladateľstvo Pravda 1985, s. 579

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць