Цытата
Цыта́та (ад лац. cito — літ. «заклікаю ў сьведкі») — гэта даслоўная вытрымка зь якога-небудзь тэксту ці прамовы[1].
Прыклад цытаты:
„[Прамоўца] прыводзіць дзесяткі два цытат з старажытных грэкаў і рымлян.“— Лынькоў
Прававы статус
рэдагавацьПрававы статус цытат на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ўсталюе Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 траўня 2011 г. № 262-З „Аб аўтарскім праве й сумежных правах“[2].
„ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
(ад 17 траўня 2011 г. № 262-З)
„Аб аўтарскім праве й сумежных правах“Прыняты Палатай прадстаўнікоў 27 красавіка 2011 году
Адобраны Саветам Рэспублікі 28 красавіка 2011 годуРазьдзел 4 (IV). Выпадкі свабоднага выкарыстаньня абʼектаў аўтарскага права й сумежных правоў
Артыкул 32. Свабоднае выкарыстаньне абʼектаў аўтарскага права й сумежных правоў
2. Дапускаецца прайграваньне ўрыўкаў з правамерна агучаных твораў (цытаваньне) у арыгінале й перакладзе ў дасьледчых, адукацыйных, палемічных, крытычных або інфармацыйных мэтах у тым абʼёме, які апраўданы мэтай цытаваньня.“
Ілжывая цытата
рэдагавацьІлжывая цытата — спэцыфічная зьява, калі цытата запамінаецца з памылкай альбо са скажэньнем. Варыянтаў паходжаньня можа быць некалькі:
- Цытата прыпісваецца зламысна альбо па памылцы.
- Цытата вырвана з кантэксту са скажэньнем сэнсу.
- Цытата „праз другія рукі“: той, каму яе прыпісваюць, ня быў яе аўтарам, а сам кагосьці цытаваў.
- Цытата перафразавана альбо скарочана ў больш трапную або кароткую, але з захаваньнем зыходнага сэнсу.
- Цытата выдуманага пэрсанажа, якая прыпісваецца асабіста ягонаму аўтару.
Правілы цытаваньня
рэдагавацьПры цытаваньні дапушчальна мадэрнізаваць артаграфію й пунктуацыю, апускаць слова (словы), пазначаючы пропуск шматкропʼем. Пры цытаваньні ў беларускай мове варта выкарыстоўваць сымбалі ⟨„⟩ і ⟨“⟩, а калі аўтар цытуе кагосьці ў тэксьце, то трэба выкарыстоўваць ⟨«⟩ і ⟨»⟩, напрыклад:
„«Вікіпэ́дыя» <…> — шматмоўная агульнадаступная свабодна распаўсюджваная інтэрнэт-энцыкляпэдыя…“— Вікіпэдыя
Дапушчальна выкарыстоўваць і такі варыянт:
„Вікіпэ́дыя“ <…> — шматмоўная агульнадаступная свабодна распаўсюджваная інтэрнэт-энцыкляпэдыя…“— Вікіпэдыя
Пры цытаваньні тэкста, напісанага лацінкай, варта выкарыстоўваць сымбалі ⟨„⟩ і ⟨“⟩, а калі аўтар цытуе кагосьці ў тэксьце, то трэба выкарыстоўваць ⟨«⟩ і ⟨»⟩, напрыклад:
„«Vikipédyja» <…> — šmatmoŭnaja ahulnadastupnaja svabodna raspaŭsiudžvanaja internet-encyklapedyja…“— Вікіпэдыя
У Вікіпэдыі
рэдагавацьУ Вікіпэдыі ёсьць некалькі тыпаў[a] цытаваньня.
Першы тып
рэдагавацьГэты тып выглядае так:
«Вікіпэ́дыя» <…> — шматмоўная агульнадаступная свабодна распаўсюджваная інтэрнэт-энцыкляпэдыя…»— Вікіпэдыя
Такія цытаты падыходзяць для доўгіх тэкстаў, аднак могуць выкарыстоўвацца й для кароткіх тэкстаў.
Другі тып
рэдагаваць«Вікіпэ́дыя» <…> — шматмоўная агульнадаступная свабодна распаўсюджваная інтэрнэт-энцыкляпэдыя…»
— Вікіпэдыя |
||
Гэты тып падыходзіць для кароткіх цытат (некалькі словаў / адзін сказ).
Трэці тып
рэдагавацьВікіпэдыя — свабодная энцыкляпэдыя, якую можа рэдагаваць кожны.
Арыгінальны тэкст (анг.)Wikipedia is a free encyclopedia that anyone can edit.
Гэты тып падыходзіць для цытаваньня іншамоўных тэкстаў, дзе пад перакладам на беларускую мову ёсьць арыгінальны тэкст.
Чацьверты тып
рэдагавацьГэты тып выглядае так:
«Вікіпэ́дыя» <…> — шматмоўная агульнадаступная свабодна распаўсюджваная інтэрнэт-энцыкляпэдыя…»
Такія цытаты падыходзяць для любых тэкстаў.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Дзяленьне на тыпы ўмоўнае
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Тлумачэньне слова «Цытата». — Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. // Слоўнік «Скарнік» (skarnik.by), 2012—2024.
- ^ Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 траўня 2011 г. № 262-З „Аб аўтарскім праве й сумежных правах“