Цыкуны
Цыкуны́[1], раней Случ-Мільча — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці. Цыкуны ўваходзяць у склад Бабовіцкага сельсавету. Насельніцтва 92 чал. (2004).
Цыкуны | |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Гомельскі |
Сельсавет: | Бабовіцкі |
Насельніцтва: | 92 (2004) |
Тэлефонны код: | +375 23(2) |
Паштовы індэкс: | 247032 |
Аўтамабільны код: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°19′41″ пн. ш. 30°47′38″ у. д. / 52.32806° пн. ш. 30.79389° у. д.Каардынаты: 52°19′41″ пн. ш. 30°47′38″ у. д. / 52.32806° пн. ш. 30.79389° у. д. |
Цыкуны на мапе Беларусі Цыкуны |
Знаходзяцца за 18 км на паўднёвы захад ад Гомля, каля аўтадарогі Каленкавічы — Гомель.
На поўначы і ўсходзе мэліярацыйныя каналы. Насупраць дачнага каапэратыву ёсьць штучнае возера. На поўначы і захадзе мяжуе зь лесам.
Гісторыя
рэдагавацьПаводле пісьмовых крыніцаў вядомыя з XVIII ст. як слабада ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.
Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. З 1775 року вёска знаходзілася ў валоданьні фэльдмаршала графа П. Румянцава-Задунайскага. З 1834 року валоданьне фэльдмаршала графа І. Паскевіча. У 1833 року ў Беліцкім павеце Магілёўскай губэрні. У 1862 року ў Гомельскім павеце. У 1897 року ў вёсцы (Случ-Мільча) разьмяшчалася хлебазапасная крама. Знаходзіліся ў Дзятлавіцкай воласьці Гомельскага павету Магілёўскай губэрні. У 1913 року пачала працаваць земская школа.
З 1959 року ў складзе гаспадаркі «Мірны» з цэнтрам у вёсцы Міхалькі.
Насельніцтва
рэдагавацьЗабудова
рэдагавацьУ вёсцы 54 жылыя хаты (2004). Плянаваньне складаецца са зьлёгку выгінастай вуліцы да якой прылягае завулак. Забудова двухбаковая, хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.