Це́шынская Сыле́зія (па-польску: Śląsk Cieszyński, па-чэску: Těšínské Slezsko ці чэск. Těšínsko, па-нямецку: Teschener Schlesien) — гістарычны рэгіён паўднёва-ўсходняй Сылезіі, разьмешчаны ў міжрэччы Віслы і Одры. Тэрыторыя рэгіёну адпавядае тэрыторыі колішняга Цешынскага княства, якое пасьля Першай сусьветнай вайны было падзеленае між Чэхаславаччынай і Польшчай у выніку Цешынскага канфлікту. Само места Цешын было падзеленае на польскае Цешын і Чэскі Цешын у Чэхаславаччыне. У цяперашні час бо́льшая частка тэрыторыі Цешынскай Сылезіі складае эўрарэгіён Цешынская Сылезія (польск. Euroregion Śląsk Cieszyński, чэск. Euroregion Těšínské Slezsko).

Польская мапа Цешынскай Сылезіі
Мапа Цешынскай Сылезіі (1918—1945)

Геаграфія

рэдагаваць

Цешынская Сылезія займае тэрыторыю між паўночна-заходняй часткаю Карпатаў, далінай Асьвенцыму, часткаю Сылескай даліны і ўсходняй часткаю Судэтаў. Рэгіён аддзелены ад астатняй Сылезіі (уласна, ад Верхняй) ракой Віслай, ад Малой Польшчы ракой Бялай і Баранавай гарой — найвышэйшым пунктам польскай часткі рэгіёну (1220 мэтраў над узроўнем мора). Найвышэйшы пункт рэгіёну — Лысая гара (1324 м) у чэскай частцы. Ён таксама мяжуе з Славаччынай праз горны хрыбет Полам (Яблункаўскі перавал) і з Маравіяй па рэках Остравіцы і Одры. Рэгіёнам працякае рака Волшэ.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць