Цацэлі
Цацэ́лі (па-польску: Cecele, па-падляску: Cecéli[2]) — вёска ў Сямятыцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Сямятычы.
Цацэлі | |
польск. Cecele | |
Дата заснаваньня: | XV ст. |
Мясцовая назва: | Ceceli |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сямятыцкі |
Гміна: | Сямятычы |
Насельніцтва: | 153 чал. (2011)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-300 |
Нумарны знак: | BSI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°28′0″ пн. ш. 22°46′0″ у. д. / 52.46667° пн. ш. 22.76667° у. д.Каардынаты: 52°28′0″ пн. ш. 22°46′0″ у. д. / 52.46667° пн. ш. 22.76667° у. д. |
Цацэлі |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія яшчэ 40 гадоў таму карысталіся падляскім дыялектам (цяпер ужо палянізаваліся), праваслаўныя (прыход Спаса Ізбаўніка ў Рагаўцы). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Сямятычах[3]) па этнічнай ідэнтыфікацыі — польская.
Гісторыя
рэдагавацьВёска была заснаваная паўдападобна ў XV ст., першыя пісьмовыя згадкі пра Цацэлі паходзяць з 1580 г., калі была ўласнасьцю сямятыцкай каталіцкай парафіі. Спачатку была вёскаю мужыцкаю, акружанай пасяленьнямі дробнай шляхты мазавецкага паходжаньня. Паьля 1796 г. Цацэлі па рашэньні прускіх уладаў былі адабраныя касьцёлу і перададзеныя ў казну[2]. У міжваенны пэрыяд Агароднікі прыналежалі да гміны Сямятычы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 301 жыхароў (266 праваслаўных, 35 каталікоў, усе пагалоўна былі зпаісаныя палякамі)[4]. Да 1996 г. Цацэлі прыналежалі да праваслаўнага прыходу сьвятых Пятра й Паўла ў Сямятычах, пасьля прайшлі да навастворанага прыходу Спаса Ізбаўніка ў Рагаўцы.
Археалягічная спадчына
рэдагавацьУ час археалягічных раскопак 1966—1970 гадоў у Цацэлях быў раскрыты вялікі магільнік з рымскіх часоў. Навукоўцы адносяць яго да вельбарскай культуры і датуюць II-V стагодзьдзямі[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Wieś Cecele - informacje podstawowe (пол.) Polska w liczbach Праверана 11 ліпеня 2016 г.
- ^ а б Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 1, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 61 Праверана 11 ліпеня 2016 г.
- ^ SIEMIATYCZE – Parafia Wniebowzięcia Najświętszej Maryi Panny (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 11 ліпеня 2016 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 27 (пол.) Праверана 11 ліпеня 2016 г.
- ^ Jan Jaskanis Cmentarzysko z okresu rzymskiego w Cecelach, pow. Siemiatycze, w świetle badań z lat 1966-1970 (пол.) Sprawozdania archeologiczne, t. XXIV, 1972 Праверана 11 ліпеня 2016 г.