Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна (Гарадок)

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна
Краіна Беларусь
Вёска Гарадок
Каардынаты 53°02′32″ пн. ш. 28°45′52″ у. д. / 53.04222° пн. ш. 28.76444° у. д. / 53.04222; 28.76444Каардынаты: 53°02′32″ пн. ш. 28°45′52″ у. д. / 53.04222° пн. ш. 28.76444° у. д. / 53.04222; 28.76444
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Бабруйская і Быхаўская епархія 
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна на мапе Беларусі
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна на Вікісховішчы

Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Гарадку (гістарычным Глуску Пагарэлым). Знаходзіцца на заходняй ускраіне колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Садовая, 57. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Утварае адзіны ансамбль з мураванамі агароджай і 2-слуповай брамай.

Гісторыя

рэдагаваць

Новую драўляную царкву ў Гарадку збудавалі ў 1814 годзе. У 1866 годзе будынак рэканструявалі, прыбудавалі званіцу.

У 1970-я гады будынак царквы рамантаваўся.

Архітэктура

рэдагаваць
 
Царква з боку апсыды

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. У аснове працяглай падоўжна-восевай кампазыцыі — аднолькавыя паводле габарытаў бабінец і 5-гранная апсыда пад агульным 2-схільным дахам. Да асноўнага аб’ёма далучаюцца прытвор і прыдзелы. Сяродкрыжжа завяршаецца магутным 8-гранным сьветлавым барабанам пад самкнутым паўсфэрычным купалам. Такое ж пакрыцьцё над 8-гранным ярусам званіцы, надбудаванай на чацьверыку над прытворам. Фасады праразаюцца высокімі прастакутнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Галоўны ўваход вылучаецца 4-слуповым ганкам.

У глыбінна разьвітай унутранай прасторы пануе падкупальная прастора сяродкрыжжа, перакрытая 8-гранным шатром, абапёртым на ветразі і 8 слупоў. Інтэр’ер аздабляецца разьбой па дрэве[1].

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007. С. 225.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  513Г000408