Царква Сьвятой Тройцы (Янавічы)

Помнік гісторыі
Царква Сьвятой Тройцы
Траецкая царква
Траецкая царква
Краіна Беларусь
Мястэчка Янавічы
Каардынаты 55°17′34.36″ пн. ш. 30°42′09.69″ у. д. / 55.2928778° пн. ш. 30.7026917° у. д. / 55.2928778; 30.7026917Каардынаты: 55°17′34.36″ пн. ш. 30°42′09.69″ у. д. / 55.2928778° пн. ш. 30.7026917° у. д. / 55.2928778; 30.7026917
Будаваньне ???—1885 гады
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы

Царква Сьвятой Тройцы — помнік гісторыі другой паловы XIX ст. (мураўёўка) у Янавічах. Знаходзілася ў цэнтры мястэчка, на Рынку. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Віцебская вуліца, ліпень 1941 г.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Янавічах збудавалі ў 1885 годзе. У 1884 годзе пры царкве збудавалі драўляныя будынкі мужчынскай, у 1908 годзе — жаночай аднаклясных царкоўнапрыходзкіх школаў. У 1902 годзе збудавалі мураваны 2-павярховы будынак двухкляснай царкоўнапрыходзкай школы. У 1904 годзе будынак царквы адрамантавалі.

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву, а ў 1943 годзе — зруйнавалі яе.

Архітэктура

рэдагаваць

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта быў прастакутны будынак пад бляшаным дахам зялёнай афарбоўкі. Над званіцай і асноўным аб’ёмам узвышаліся 2 купалы-цыбуліны. Атынкаваныя фасады падзяляліся 10 вялікімі і 11 малымі вокнамі, 4 абітымі жалезам дзьвярамі.

Унутры атынкаваныя сьцены аздабляліся алейным росьпісам на біблійныя сюжэты, выявамі сьвятых. Апсыду вылучаў іканастас мастацкай працы[1].

  1. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Віцебскага р-на. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. С. 718.

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Віцебскага р-на. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. ISBN 985-02-0647-0.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць