Царква Сьвятога Яна Багаслова (Слуцак)

Помнік гісторыі
Царква Сьвятога Яна Багаслова
Царква Сьвятога Яна Багаслова, 1915 г.
Царква Сьвятога Яна Багаслова, 1915 г.
Краіна Беларусь
Места Слуцак
Каардынаты 53°01′00″ пн. ш. 27°32′39″ у. д. / 53.016667° пн. ш. 27.54417° у. д. / 53.016667; 27.54417Каардынаты: 53°01′00″ пн. ш. 27°32′39″ у. д. / 53.016667° пн. ш. 27.54417° у. д. / 53.016667; 27.54417
Канфэсія праваслаўе
Першае згадваньне XVII стагодзьдзе
Царква Сьвятога Яна Багаслова на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Яна Багаслова
Царква Сьвятога Яна Багаслова
Царква Сьвятога Яна Багаслова

Царква надбрамная Сьвятога Яна Багаслова — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Слуцку. Знаходзілася на Трайчанах, пры ўваходзе ў Траецкі манастыр з боку Віленскай вуліцы. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. У 1930-я гады савецкія ўлады зьнішчылі царкву-браму.

Гісторыя рэдагаваць

 
Духоўная вучэльня і царква-брама, да 1918 г.

Мураваную царкву-браму Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Слуцкім Траецкім манастыры збудавалі ў 1870 годзе. Гэтую царкву прыпісалі да духоўнай вучэльні, якое знаходзілася побач з манастыром.

У 1930-я гады царкву зачынілі і неўзабаве зьнішчылі савецкія ўлады. Пазьней тут збудавалі корпус Дома афіцэраў[1].

Архітэктура рэдагаваць

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта быў прастакутны ў пляне аб’ём з аркавымі аконнымі праёмамі і схільным дахам, завершаны сьветлавым чацьвярыком з зрэзанымі вугламі, які накрываўся гранёным шатром зь невялікім купалам-цыбулінай.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Ціткоўскі І. Храмы горада Слуцка. Мінуўшчына і сучаснасць // Інфа-Кур’ер. № 6, 31 студзеня 2003. С. 13.

Літаратура рэдагаваць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка: у 2-х кн. Кн. 1-я / уклад. В. С. Відлога; рэдкал.: Г. Кісялёў (гал. рэд.) і інш.; маст. Э. Жакевіч. — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 462 с.: іл. ISBN 985-6302-27-7.
  • Ціткоўскі І. Храмы горада Слуцка. Мінуўшчына і сучаснасць // Інфа-Кур’ер. № 6, 31 студзеня 2003. С. 13.