Слуцкі Траецкі манастыр

Помнік сакральнай архітэктуры
Манастыр Сьвятой Тройцы
Трайчанскі манастыр
Трайчанскі манастыр
Краіна Беларусь
Места Слуцак
Каардынаты 53°00′58″ пн. ш. 27°32′41″ у. д. / 53.01611° пн. ш. 27.54472° у. д. / 53.01611; 27.54472Каардынаты: 53°00′58″ пн. ш. 27°32′41″ у. д. / 53.01611° пн. ш. 27.54472° у. д. / 53.01611; 27.54472
Дата заснаваньня 1865
Манастыр Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі
Манастыр Сьвятой Тройцы
Манастыр Сьвятой Тройцы
Манастыр Сьвятой Тройцы
Манастыр Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы

Манастыр Сьвятой Тройцы або Трайчанскі манастыр — помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Слуцку. Знаходзіцца на левым беразе ракі Случы, у прадмесьці Трайчанах, на Віленскай вуліцы. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, пазьней — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока і клясыцызму.

Комплекс складаўся з саборнай царквы Сьвятой Тройцы, цёплай царквы Зьвеставаньня Багародзіцы, манастырскага корпуса зь цёплай царквой Яна Багаслова, будынка духоўнай сэмінарыі, гаспадарчых пабудоваў і мура з брамай. У сярэдзіне XX ст. савецкія ўлады зруйнавалі большую частку комплексу, да нашага часу захаваўся толькі будынак духоўнай сэмінарыі.

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра манастыр датуецца 1455 годам. Лічыцца, што ў 1505 годзе пры манастыры збудавалі Траецкую царкву, што аднак не пацьвярджаецца дакумэнтальна. У 1654 годзе царква была ўжо мураванай, астатнія пабудовы — драўлянымі.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспаліта (1654—1667) маскоўскія захопнікі і казакі спустошылі і зруйнавалі манастыр[1], Траецкую царкву практычна цалкам зьнішчылі. Тагачасны ўладальнік Слуцку князь Багуслаў Радзівіл у 1667 годзе фундаваў адбудову манастыра і царквы, а жыхары места (пераважна купцы і шляхта) у 1668—1669 гадох рабілі ўнёскі на мураваньне царквы.

 
Траецкая царква, абраз XVII ст.

У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) Траецкую царкву зноў зруйнавалі. У 1785—1788 гадох яе адбудавалі на заказ слуцкага архімандрыта Віктара Садкоўскага паводле праекту і пад кіраўніцтвам Шаі Турава, слуцкага мяшчаніна, у стылі барока. Пры манастыры дзейнічала школа граматы і рамёстваў. З 1785 году на тэрыторыі комплексу разьмяшчалася духоўная сэмінарыя.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год) калі Слуцак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, манастыр канчаткова перайшоў у валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Тады ж тут разьмясьцілася Менская духоўная сэмінарыя.

У 1867 годзе ў манастыры збудавалі новы корпус зь цёплай царквой Сьвятога Яна Багаслова, у 1868 годзе над мураванай уваходнай брамай надбудавалі цёплую царкву Зьвеставаньня Багародзіцы.

Найноўшы час рэдагаваць

 
Партрэты князёў Алелькавічаў

У рэвалюцыю 1917 году бальшавікі абрабавалі манастыр, а архімандрыта Апанаса (Вячорку) выслалі. У траўні 1926 году манахі падтрымалі архіяпіскапа-абнаўленца Данііла Грамавенку, які 5 верасьня прыбыў у Слуцак. 21 лютага 1930 году савецкія ўлады зачынілі манастыр. Найбольш каштоўныя рэчы з манастыра забралі ў музэй, астатняе разрабавалі. Канчатковае зьнішчаэньне манастырскага комплексу завяршылася ў 1950-я гады.

У наш час на тэрыторыі манастыра разьмяшчаецца вайсковае мястэчка. У 1994 годзе тут паставілі памятны крыж.

Архітэктура рэдагаваць

Траецкая царква рэдагаваць

Траецкая царква — крыжова-купальная ў пляне базыліка зь дзьвюма 3-яруснымі чацьверыковымі вежамі-званіцамі на галоўным фасадзе, на паўночнай вежы быў гадзіньнік. Тарцовыя сьцены крылаў трансэпта завяршаліся фігурнымі франтонамі. Над сяродкрыжжам узвышаўся аб’ём зь вялікім купалам на чацьверыку, над ім — бэльвэдэр, увянчаны маленькім купалам на сьветлавым барабане. Перад галоўным уваходам да сьцяны далучаўся прытвор пад 2-схільным дахам.

У царкве захоўваліся цудоўны абраз Маці Божай бізантыйскага пісьма, Эвангельле 1582 году, пісанае слуцкім князем Юрыем Алелькавічам, старажытныя партрэты князёў Алелькавічаў, вырабы з срэбра і іншыя[2].

Манастыр рэдагаваць

Стары дом архімандрыта — драўляны будынак на мураваным падмурку, складаўся зь дзесяці пакояў. Меў прыбудовы — жылыя пакоі, поварню, лядоўню. У старых кельлях, у якіх налічвалася дзесяць пакояў, была трапэзная i памяшканьні для паслушнікаў. Побач — шэсьць пад адным дахам — стаялі манаскія кельлі.

Новы дом архімандрыта — Г-падобны ў пляне, 2-павярховы будынак, накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад выходзіў на раку, а меншае, бакавое крыло, — да Траецкай царквы. Звонку іхныя сьцены пасярэдзіне завяршаліся 3-прыступкавымі атыкамі, а ўсім пэрымэтрам праходзіў міжпавярховы паясок. Сярэдзіны фасадаў таксама аздабляліся пілястрамі, а вокны паміж імі — простымі на першым паверсе, i паўкруглымі на другім паверсе — сандрыкамі. Усярэдзіне бакавога крыла быў ўваход, ад якога да царквы вяла дарога, абсаджаная бэзам.

Апроч таго, у склад комплексу ўваходзілі мураваны «скабец» з склепам, гаспадарчыя пабудовы — адрына, стайні, бровар, студня з компасам (на драўляных слупах) і інш.

Галерэя рэдагаваць

Гістарычная графіка рэдагаваць

Гістарычныя здымкі рэдагаваць

Сучасныя здымкі рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Ціткоўскі І. Помнікі архітэктуры Слуцка. — Слуцак, 1997.
  2. ^ Пятровіч Н. Слуцкі Троіцкі манастыр // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 594.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць