Царква Раства Багародзіцы (Парэчча)
Царква | |
Царква Раства Багародзіцы
| |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжаньне | Парэчча |
Каардынаты | 52°16′41″ пн. ш. 25°49′37″ у. д. / 52.27806° пн. ш. 25.82694° у. д.Каардынаты: 52°16′41″ пн. ш. 25°49′37″ у. д. / 52.27806° пн. ш. 25.82694° у. д. |
Канфэсія | Беларуская Праваслаўная Царква |
Эпархія | Пінская япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] і расейска-бізантыйскі стыль[d] |
Аўтар праекту | Віктар Іванавіч Струеў[d] |
Дата заснаваньня | 1912 год |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
± Царква Раства Багародзіцы | |
Царква Раства Багародзіцы на Вікісховішчы |
Царква Раства Багародзіцы — драўляная царква ў цэнтры вёскі Парэчча Пінскага раёну.
У аснове пляніровачнай арганізацыі храма цэнтральны трох’ярусны зруб, бакавыя простакутныя прыдзелы і прытвор, пяцігранная апсыда з маленькімі бакавымі рызьніцамі. Дынамічную вэртыкальна разьвітую аб’ёмную кампазыцыю храма фармуюць трох’ярусная званіца з востраканечным шатром і трох’ярусны асноўны чацьверыковы зруб, завершаны сфэрычным купалам з цыбулепадобнай галоўкай. З чатырох бакоў да яго прымыкаюць нізкія алтары і пяцігранная апсыда, якія надаюць царкве крыжападобны плян. Фасады гарызантальна ашаляваныя. У дэкоры карнізаў, ліштвы, вуглавых накладак выкарыстана разьба.
Пабудавана ў 1912 годзе. Гарэла і была адноўлена ў 2003—2005 гадах.
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000579 |