Парэчча (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Парэ́чча[1] — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Парэчча ўваходзіць у склад Парэцкага сельсавету (адміністрацыйны цэнтар якога знаходзіцца ў в. Табулкі).
Парэчча | |||||
трансьліт. Parečča | |||||
![]() | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1495 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
Раён: | Пінскі | ||||
Сельсавет: | Парэцкі | ||||
Насельніцтва: | 522 чал. (2010) | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 165 | ||||
Паштовы індэкс: | 225755 | ||||
СААТА: | 1254889071 | ||||
Нумарны знак: | 1 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°16′50″ пн. ш. 25°49′10″ у. д. / 52.28056° пн. ш. 25.81944° у. д.Каардынаты: 52°16′50″ пн. ш. 25°49′10″ у. д. / 52.28056° пн. ш. 25.81944° у. д. | ||||
Парэчча на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Парэчча | |||||
![]() |
Вёска знаходзіцца за 13 км ад аўтадарогі Івацэвічы — Пінск — Столін (Р6) і за 30 км ад гораду Пінску на беразе ракі Ясельды.
Гісторыя
рэдагаваць- 1495 год — першае згадваннье, пінская князёўна Марыя падаравала два дворышчы Мацьвею Грычыне. Маёнткі ўспадкаваў сын Барыс і яго нашчадкі Войны-Грычыны;
- Пачатак XVII стагодзьдзя — уласьнікамі зьяляліся Цярлецкія. Пазьней Парэчча перайшло да Агінскіх, потым — Скірмунтаў;
- 1830-я гады — Аляксандар Скірмунт заснаваў прамысловыя вытворчасьці. Пазьней маёнтак пераходзіць яго сыну Аляксандру Аляксандравічу, пасьля — унуку Раману Аляксандравічу. Скірмунты пабудавалі сядзібны дом, які не захаваўся да нашых часоў, і заснавалі парк;
- У розныя гады функцыянавалі цукровы завод (які лічыўся найлепшым сярод бурачнацукровых заводаў Менскай губэрні), суконная фабрыкі, варсільная плянтацыя і броварны завод;
- XIX стагодзьдзе — зьяўлялася цэнтрам воласьці Пінскага павету;
- 1907 год — Скірмунты збудавалі касьцёл Сэрца Есуса, які не захаваўся да нашых дзён, і праваслаўны храм;
- 1920-я гады — зьяўлялася цэнтрам гміны;
- Сакавік 1944 году — фашысты зьнішчылі 20 двароў, забілі 20 жыхароў
Насельніцтва
рэдагаваць- 1998 год — 690 жыхароў, 298 двароў
- 1999 год — 636 жыхароў
- 2010 год — 522 жыхары
Славутасьці
рэдагаваць- Царква Раства Багародзіцы (1912 год);
- Вайсковыя могілкі часоў Першай сусьветнай вайны, магілы нямецкіх жаўнераў; магілы 8 польскіх жаўнераў з 34 полку пяхоты, якія загінулі ў 1919 годзе ў вайне з бальшавікамі,
- Абарончыя збудаваньні часоў Першай сусьветнай вайны;
- Сядзіба Скірмунтаў:
- Парк «Парэчча»;
- Цукровы завод;
- Магіла Рамана Скірмунта.
Перад крухмальным заводам расьце экзатычнае тульпанавае дрэва.
Прамысловасьць
рэдагавацьУ Парэччы працуе крухмальны завод.
Асобы
рэдагавацьУ Парэччы нарадзіўся палітычны дзеяч Беларускае Народнае Рэспублікі Раман Скірмунт.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 236
Літаратура
рэдагаваць- Porzecze (14) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 834—835
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПарэчча (Берасьцейская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў