Ян Прадвесьнік (царква)

менская пратэстанцкая царква
(Перанакіравана з «Царква «Ян Прадвесьнік» (Менск)»)

Царква́ «Ян Прадве́сьнік» — царква хрысьціянаў веры эвангельскай у Менску, заснаваная ў 1999 годзе[1]. Ладзіць свае набажэнствы на беларускай мове. Пастар — Антоні Бокун.

«Ян Прадвесьнік»
Тып царква
Месцазнаходжаньне Беларусь, Менск
Адрас Маскоўскі раён
Кіраўнік Антоні Бокун
Дата адкрыцьця 1999 год
Каардынаты 53° пн. ш. 27° у. д. / 53° пн. ш. 27° у. д. / 53; 27Каардынаты: 53° пн. ш. 27° у. д. / 53° пн. ш. 27° у. д. / 53; 27
«Ян Прадвесьнік» на мапе Беларусі
«Ян Прадвесьнік»
«Ян Прадвесьнік»
«Ян Прадвесьнік»

Сярод вернікаў царквы Юры Беленькі, Зьміцер і Наста Дашкевічы, Андрэй Кім[2], Дзяніс Садоўскі, Аляксей Шэін[3]. Вернікі царквы «Ян Прадвесьнік» спрычыніліся да выданьня Бібліі ў перакладзе У. Чарняўскага[4], перавыданьні Катэхізіса 1562 г. (Менск, 2005)[5]. У 2011 г. вернікі царквы выдалі дыск беларускага праслаўленьня[6].

Заснавальнік царквы — Яраслаў Лукасік, у 2007 годзе быў дэпартаваны, а пастар Антоні Бокун быў аштрафаваны[7], а таксама правёў трое сутак за кратамі[8] за не санкцыянаваныя ўладамі набажэнствы, якія праводзіў ва ўласным доме. Царква зьбіралася ў жылым доме, бо ўлады не давалі дазволу на арэнду памяшканьняў для правядзеньня богаслужэньняў[9].

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ «Усё гэта ўрэшце скончыцца тым, што ў Беларусі зьменіцца сытуацыя» Грамадзтва. «Наша Ніва» (7 чэрвеня 2007). Праверана 31 кастрычніка 2010 г.
  2. ^ Рэдакцыя часопіса «Arche». (17 сакавіка 2012) Пад штандарам Эвангельля. Прадмова да новага «Arche». ArcheПраверана 31 кастрычніка 2012 г.
  3. ^ Николай Малуха (22 лютага 2010) Протестанты в СНГ: Украина, Белоруссия, Россия (рас.) Аналитика & Комментарии. RUpor.Info. Праверана 31 кастрычніка 2010 г.
  4. ^ Біблія. Пяцікніжжа (пер. У.Чарняўскага). Менск, 2002.
  5. ^ Катэхізіс: помнік беларускай Рэфармацыі XVI ст. Мінск, 2005
  6. ^ У эвангельскай царкве «Ян Прадвеснік» выйшаў CD беларускага праслаўленьня «Эмануіл». Религия в Беларуси (27 верасьня 2011)
  7. ^ Менскі гарадзкі суд не задаволіў скаргі пастара Антонія Бокуна Навіны. Грамадзянская ініцыятыва «За свабоднае веравызнаньне» (17 чэрвеня 2007). Праверана 31 кастрычніка 2010 г.
  8. ^ Любоў Лунёва (4 чэрвеня 2007) Пратэстанцкага пастара А.Бокуна пакаралі трыма суткамі арышту Грамадзтва. Радыё «Свабода»Праверана 31 кастрычніка 2010 г.
  9. ^ Менскія суды адхілілі скаргі пратэстантаў. «Народная воля» (27 чэрвеня 2007). Праверана 31 кастрычніка 2010 г.