Андрэ́й Іва́навіч Кім (нар. 26 лютага 1986, Менск) — беларускі моладзевы і хрысьціянскі актывіст.

Андрэй Кім
Род дзейнасьці грамадзкі актывіст
Дата нараджэньня 26 лютага 1986 (34 гады)
Месца нараджэньня Менск, БССР
Грамадзянства Беларусь
Альма-матэр Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа і гістарычны факультэт БДУ
Занятак грамадзкі дзяяч
Маці Тацяна Кім
Жонка Надзея

БіяграфіяРэдагаваць

Скончыў Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, навучаўся на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

На прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году працаваў у выбарчым штабе Аляксандра Казуліна. Удзельнічаў у моладзевай арганізацыі «Ініцыятыва», у 2007—2008 роках арганізоўваў адсылку лістоў беларускім палітвязьням.

За ўдзел у страйку прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 году быў арыштаваны на 10 сутак. Неўзабаве пасьля гэтага яму было прад’яўлена абвінавачваньне паводле артыкулу 364 КК РБ («гвалт, альбо пагроза гвалту ў дачыненьні да работніка міліцыі»). 22 красавіка 2008 году Андрэй Кім прыгавораны да 1,5 году калёніі агульнага рэжыму[1]. Іншыя падсудныя па «справе чатырнаццаці» за ўдзел у дэманстрацыі атрымалі штрафы і 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў калёніі адкрытага тыпу. 20 жніўня 2008 году Андрэй Кім быў вызвалены разам зь іншым палітвязьнем Сяргеем Парсюкевічам па асаблівым загадзе прэзыдэнта[2].

У 2009 року быў адным з кіраўнікоў кампаніі па абароне жывёлаў у Менску.

Падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2010 року зноў быў арыштаваны, пасьля вызваленьня зьехаў за мяжу. Жыў у Расеі, Украіне[3].

У 2011 року вярнуўся ў Беларусь[4]. Займаецца перакладам і агучкай на беларускую мову фільмаў. Кіраўнік ініцыятывы «Кінаконг», якая распаўсюджвае фільмы на лічбавых носьбітах і прапануе ім для пракату ў кінатэатрах.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Андрэй Кім Свабоду палітвязьням! Праверана 27 сакавіка 2017 г.
  2. ^ Освобожден политзаключенный Андрей Ким (рас.)
  3. ^ Андрэй Кім: вяртацца ў палітыку не збіраюся… Свадобу палітвязьням! Праверана 27 сакавіка 2017 г.
  4. ^ Андрэй Кім вярнуўся на радзіму. Польскае радыё (22 ліпеня 2011). Праверана 27 сакавіка 2017 г.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць