Навушнікі
Наву́шнікі, слуха́ўкі — прылада для персанальнага праслухоўваньня музыкі, мовы ці іншых гукавых сыгналаў. У камплекце зь мікрафонам могуць служыць галаўной гарнітурай — сродкам для вядзеньня перамоваў па тэлефоне ці іншым сродку галасавой сувязі. Акрамя таго, навушнікі выкарыстоўваюцца ў гуказапісвальных студыях для дакладнага кантролю запіснога трэка музычнай кампазіцыі.