Гуга Баль

нямецкі пісьменьнік, паэт
(Перанакіравана з «Хуга Баль»)

Гу́га Баль (па-нямецку: Hugo Ball, 22 лютага 1886, Пірмазэнс — 14 верасьня 1927) — нямецкі пісьменьнік, адзін з заснавальнікаў дадаізму, а таксама пачынальнік «гукавой паэзіі».

Гуга Баль
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 22 лютага 1886(1886-02-22)[1][2][3][…]
Памёр 14 верасьня 1927(1927-09-14)[5][6][2][…] (41 год)
Пахаваны
Сужэнец Эмі Генінгс[d][8]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, паэт, тэатральны рэжысэр, пісьменьнік, філёзаф
Гады творчасьці з 1886
Мова нямецкая[9][10]
Подпіс Выява аўтографу
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Баль (неадназначнасьць).

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся ў простай каталіцкай сям’і ў горадзе Пірмазэнс (Нямеччына). У 1906—1910 гадах вывучаў сацыялёгію і філязофію ва ўнівэрсытэтах Мюнхэну, Гайдэльбэргу і Базэлю. Дысэртацыю, прысьвечаную Фрыдрыху Ніцшэ, ня скончыў, гэты час стаў для яго пераломным момантам: Баль зьвярнуўся да пратэстанцтва.

У 1910 годзе пераехаў у Бэрлін з намерам зрабіцца акторам, супрацоўнічаў з тэатральным рэжысэрам Максам Райнгартам. У 1911 годзе Баль надрукаваў сваю першую п’есу. З 1911 да 1912 году працуе драматургам у Пляўэне, з 1912 да 1914 — у Мюнхэне. У гэты час таксама супрацоўнічае з часопісамі Revolution, Die Neue Kunst, Die Aktion, Phöbus.

У пачатку Першай сусьветнай вайны запісваецца добраахвотнікам на фронт. Але ўжо празь некаторы час расчароўваецца ў вайне. У 1915 годзе Гуга Баль разам са сваёй будучай жонкай Эмі Хэнінгс эмігруе ў Швайцарыю і пасяляецца ў Цюрыху. Працуе піяністам у Varieté-Ensemble. У Швайцарыі Баль працягвае цікавіцца анархізмам і Бакуніным, а таксама перакладае некаторыя яго творы. Гэтыя пераклады, праўда, так ніколі і не былі надрукаваныя.

У лютым 1916 году разам з Гансам Арпам, Трыстанам Тцара і Марсэлем Жанко Гуга Баль заснаваў у Цюрыху кабарэ «Вальтэр», калыску дадаізму. 14 ліпеня 1916 году на сьвет зьявіўся «Маніфэст дадаізму», напісаны Балем.

Удзел Баля ў руху дадаістаў цягнуўся прыкладна два гады. Даволі непрацяглы час Баль працаваў у часопісе Freie Zeitung у Бэрне. У ліпені 1920 году ён зноў вяртаецца да каталіцтва, выходзіць на пенсію і з жонкай Эмі пераязджае ў кантон Тычына, дзе вядзе даволі беднае, асьвечанае рэлігіяй жыцьцё.

Сярод найбольш адметных твораў Хуга Баля варта ўзгадаць яго п’есу «Нос Мікелянджэлё. Трагікамедыя ў чатырох дзеях» (Die Nase des Michelangelo. Tragikomödie in vier Auftritten, 1911), дзёньнік падзеяў часоў дадаізму ў Цюрыху «Уцёкі з часу» (Die Flucht aus der Zeit, 1927), біяграфія Германа Гэсэ «Герман Гесэ. Яго жыццё і творчасць» (Hermann Hesse. Sein Leben und sein Werk, 1927) і іншыя.

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Sabine Werner-Birkenbach: Hugo Ball und Hermann Hesse — eine Freundschaft, die zu Literatur wird. Kommentare und Analysen zum Briefwechsel, zu autobiographischen Schriften und zu Balls Hesse-Biographie. Akademischer Verlag, Stuttgart 1995, ISBN 3-88099-316-5

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць