Хуан Мануэль Варгас

пэруанскі футбаліст

Хуа́н Мануэ́ль Ва́ргас (па-гішпанску: Juan Manuel Vargas; нарадзіўся 5 кастрычніка 1983 году, Ліма, Пэру) — пэруанскі футбаліст, паўабаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Пэру.

Хуан Мануэль Варгас
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 кастрычніка 1983(1983-10-05)[1][2] (40 гадоў)
Рост 1,8 м
Вага 77 кг
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2005
2005—2006
2006—2008
2008—2015
2012—2013
2015—2016
2017—2019
Унівэрсытарыё
Калён
Катанія
Фіярэнтына
Джэноа (арэнда)
Бэтыс
Унівэрсытарыё
69 (7)
53 (4)
69 (5)
147 (17)
20 (0)
20 (2)
41 (6)
Зборныя
2004—2016 Пэру 61 (4)

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Кар’еру футбаліста распачаў у клюбе «Ўнівэрсытарыё», выхаванцам якой і зьяўляецца. Дэбютаваў за клюб у 2002 годзе. У хуткім часе Варгас стаў ключавым гульцом каманды, чым зацікавіліся прадстаўнікі аргентынскага клюбу «Калён». У новым клюбе паўабаронца хутка стаў гульцом асноўнага складу і выканаўцам стандартных стрэлаў. Напачатку 2006 году цікавасьць да гульца мелі ангельскі «Портсмут» і італьянская «Катанія», апошняя выкупіла кантракт пэруанца за 3,5 млн эўра.

У складзе «Катаніі» Варгас дэбютаваў у таварыскай гульні супраць «Палерма», які скончыўся перамогай «Катаніі» зь лікам 5:1. А ў афіцыйным матчы Варгас упершыню згуляў 1 кастрычніка 2006 году ў матчы Сэрыі А супраць «Фіярэнтыны», які скончыўся разгромам «Катаніі» зь лікам 0:3. У цэлым, першы сэзон для Варгаса прайшоў досыць роўна, ён здолеў замацавацца ў асноўным складзе, не зважаючы на тое, што першапачаткова запрашаўся ў клюб у якасьці дублёру.

Пасьля некалькіх выдатных сэзонаў на гульца зьвярнулі ўвагу шэраг клюбаў. 17 траўня 2008 году паведамлялася, што Варгас пагадзіўся падпісаць кантракт з мадрыдзкім «Рэалам»[3]. Аднак 5 ліпеня ён далучыўся да складу «Фіярэнтыны», якая выклала за паўабаронца 12 млн эўра.

Міжнародная рэдагаваць

У нацыянальнай зборнай Пэру Варгас дэбютаваў 13 кастрычніка 2004 году ў адборачным матчы чэмпіянату сьвету 2006 году супраць зборнай Парагваю, які скончыўся зь лікам 1:1. Варгас выйшаў зь першых хвілінаў і правёў на пляцоўцы ўвесь матч.

Дасягненьні рэдагаваць

«Унівэрсытарыё»:

Пэру:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в JUAN MANUEL VARGAS // Argentine Soccer Database (гішп.)
  2. ^ а б в Juan Manuel Vargas // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ Madrid Agree Terms With Vargas. Goal.com

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Хуан Мануэль Варгассховішча мультымэдыйных матэрыялаў