Хуан Гуайдо
Хуан Хэрарда Гуайдо Маркес (па-гішпанску: Juan Gerardo Guaidó Márquez; 28 ліпеня 1983, Ля-Гуайра) — вэнэсуэльскі дзяржаўны дзяяч, палітык, сьпікер парлямэнту краіны. Абвясьціў сябе 23 студзеня 2019 году выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Вэнэсуэлы[2].
Хуан Гуайдо | |
па-гішпанску: Juan Guaidó | |
5 студзеня 2019 — 5 студзеня 2023 | |
Папярэднік | Omar Barboza[d] |
Наступнік | Луіс Пара[d] |
5 студзеня 2016 — 5 студзеня 2021 | |
23 студзеня 2019 — 5 студзеня 2023 | |
2011 — 2016 | |
2019 — 2023 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
28 ліпеня 1983 (41 год) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Фабіяна Расалес[d] |
Дзеці: | Міранда Гуайдо Расалес[d] |
Адукацыя: | |
11 студзеня 2019 году Нацыянальная асамблея прызнала Хуана Гуайдо часовым прэзыдэнтам Вэнэсуэлы і абвесьціла былога прэзыдэнта Нікаляса Мадуру ўзурпатарам. Гэту пастанову прызналі ўрады Аргентыны, Бразыліі, Гватэмалы, Канады, Парагваю, Пэру, Пуэрта-Рыка, ЗША, Чылі, Эквадору, а таксама генэральны сакратар Арганізацыі амэрыканскіх дзяржаваў Люіс Альмагра, але не сама арганізацыя. 23 студзеня 2019 году Гуайдо «прынёс прысягу» на шматтысячным мітынгу ў раёне Чакао ў Каракасе.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПаходзіць зь сям’і зь сярэдняй клясы, сын лётчыка і настаўніцы. Старэйшы з шасьці дзяцей. Навучаўся на інжынэра ва ўнівэрсытэце ў Каракасе, затым атрымаў адукацыю ў галіне дзяржаўнага кіраваньня ва ўнівэрсытэце Джорджа Вашынгтона ў сталіцы ЗША і прыватным вэнэсуэльскім Інстытуце пэрспэктыўных дасьледаваньняў дзяржаўнага кіраваньня.
Удзельнічаў у студэнцкіх пратэстах[3]. У 2009 годзе ён стаў сузаснавальнікам апазыцыйнай левацэнтрысцкай партыі «Народная воля» (Voluntad Popular) поплеч зь вядомым у Вэнэсуэле апазыцыянэрам Леанарда Лёпэсам (якога цяпер называюць мэнтарам Гуайдо)[4].
У 2015 годзе Гуайдо быў абраны ў Нацыянальную асамблею ад свайго штату[5].
Патрабаваў пакараньня ўраду Мадуры за парушэньне правоў чалавека, але прапаноўваў амністыю вайскоўцам, якія падтрымліваюць улады. У час пратэстаў 2017 году быў паранены ў шыю паліцэйскай гумовай куляй — застаўся шнар[6].
5 студзеня 2018 году Гуайдо выбралі старшынём Нацыянальнай асамблеі Вэнэсуэлы — парлямэнту дзяржавы, апазыцыйнага да прэзыдэнта Нікаляса Мадуры. 13 студзеня 2019 году быў затрыманы супрацоўнікамі вэнэсуэльскай спэцслужбы SEBIN, але хутка адпушчаны[7].
Пасьля таго, як Мадура 10 студзеня правёў чарговую ўласную інаўгурацыю, Гуайдо абвясьціў яго ўзурпатарам (на прэзыдэнцкіх выбарах у траўні 2018 году Мадура па афіцыйных зьвестках атрымаў 68% галасоў выбаршчыкаў пры яўцы толькі 46%. Апазыцыя тыя выбары байкатавала). 11 студзеня 2019 году Нацыянальная асамблея абвясьціла Хуана Гуайдо часовым прэзыдэнтам Вэнэсуэлы.
23 студзеня на масавым мітынгу пратэсту супраць дыктатуры Мадуры й эканамічнага каляпсу Гуайдо прынёс прысягу прэзыдэнта[8].
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьЖанаты, выхоўвае дачку.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б https://www.workwithdata.com/person/guaido-marquez-juan-gerardo-1983
- ^ Лідэр апазыцыі абвясьціў сябе прэзыдэнтам Вэнэсуэлы. Яго прызнаў Трамп. Ёсьць ахвяры, Радыё Свабода, 24 студзень 2019
- ^ Juan Guaidó, el presidente más joven de la Asamblea que deberá tomar la decisión más difícil
- ^ Voluntad Popular propondrá a Juan Guaidó como presidente de la Asamblea Nacional y ratifica su desconocimiento a Nicolás Maduro
- ^ Diputado Juan Guaidó ingresó al Palacio Federal Legislativo en compañía de su familia #5Ene
- ^ Што трэба ведаць пра крызіс у Вэнэсуэле. Найважнейшае , Радыё Свабода, 24 студзень 2019
- ^ Juan Guaidó: Venezuela's opposition leader briefly detained (анг.) Праверана 2019-01-13 г.
- ^ Хто такі 35-гадовы Гуайдо, які абвясціў Мадура ўзурпатарам, Наша Ніва, 24 студзеня 2019
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Гуайдо супраць Мадура: хто за кім стаіць?, Радыё Свабода, 24 студзеня 2019