Хрэшчацік (станцыя мэтро)
Хрэшчацік (па-ўкраінску: Хрещатик) — станцыя Кіеўскага мэтрапалітэну, разьмешчаная на Сьвятошынска-Броварскай лініі. Адкрытая 6 лістапада 1960 году.
Станцыя «Хрэшчацік» | |
---|---|
Сьвятошынска-Броварская лінія | |
Кіеўскі мэтрапалітэн | |
Дата адкрыцьця | 6 лістапада 1960 |
Тып | пілённая, глыбокага залажэньня |
Тып плятформы | астраўная |
Форма плятформы | простая |
Архітэктары | А. В. Добравальскі, В. Д. Елізараў, Н. С. Коліміец, Г. І. Гранаткін, І. Л. Масьлякоў, С. І. Крушынскі, Ю. В. Кісьлічэнка, пры ўдзеле: Ф. М. Зарэмба і Н. М. Шчукінай |
Выхад да вуліц | Крашчацік, Інстытуцкая, Арх. Гарадзецкага |
Пераходы на станцыі | Майдан Незалежнасьці |
Пачатак працы | 5:40 |
Сканчэньне працы | 0:12 |
Код станцыі | 120 |
Зьяўляецца часткай перасадкавага вузла паміж Сьвятошынска-Броварскай і Абалонска-Церамкоўскай лініямі. Станцыя названая аднайменна з цэнтральнай вуліцай Кіева, на якой разьмяшчаецца адзін з выхадаў.
Канструкцыя
рэдагавацьСтанцыя глыбокага залажэньня. Мае тры падземныя залі — сярэдняя і дзьве залі з пасадкавымі плятформамі. Залі станцыі злучаныя паміж сабой побач праходамі-парталамі, якія чаргуюцца зь пілёнамі. Сярэдняя заля мае 2 выхады. Заходні выхад злучаны эскалатарным тунэлем з трохлентачным аднамаршавым эскалатарам з наземным вэстыбюлем на вуліцы Крашчацік. Усходні выхад злучаны эскалатарным тунэлем з трохлентачным аднамаршавым эскалатарам з прамежкавым вэстыбюлем, які разьвятляецца на 2 выхады: да вэстыбюля на вуліцы Архітэктара Гарадзецкага і да эскалатарнага тунэлю з трохлентачным аднамаршавым эскалатарам, які вядзе да наземнага вэстыбюля на вуліцы Інстытуцкай.
Вэстыбюлі
рэдагавацьСтанцыя мае 3 наземныя вэстыбюлі. Першы ўбудаваны ў дом № 19-А па вуліцы Крашчацік, другі таксама ўбудаваны ў дом № 13 па вуліцы Архітэктара Гарадзецкага, а трэці разьмешчаны па вуліцы Інстытуцкай, 6.
Побач з вэстыбюлем па вуліцы Крашчацік знаходзяцца Цэнтральны ўнівэрмаг і Кіеўская гарадзкая рада. Паблізу ад вэстыбюля па вуліцы Архітэктара Гарадзецкага знаходзяцца Пасаж, Украінскі драматычны тэатар імя Яна Франка, побач зь якім ёсьць усходы, якія вядуць да адміністрацыі Прэзыдэнта Ўкраіны і Дому з хімэрамі. Вэстыбюль па вуліцы Інстытуцкай разьмешчаны побач з гасьцініцай «Украіна», Міжнародным цэнтрам культуры і мастацтваў «Кастрычніцкі палац», Нацыянальным банкам Украіны, гандлёвым цэнтрам «Глёбус» на пляцы Незалежнасьці.
Перасадкі
рэдагавацьУ сярэдзіне залі станцыі разьмешчаныя 2 праходы, па якіх можна перайсьці на станцыю «Пляц Незалежнасьці». Адзін з праходаў злучаны з эскалатарным тунэлем з чатырохлентачным аднамаршавым эскалатарам і ў гадзіны пік працуе толькі ў адным кірунку — пераход магчымы са станцыі «Пляц Незалежнасьці» на «Крашчацік». Другі праход злучаны зь пешаходным тунэлем, па якім дазволены пераход толькі ў адным кірунку — са станцыі «Крашчацік» на «Пляц Незалежнасьці».
Фатаграфіі
рэдагаваць-
Наземны вэстыбюль на вуліцы Крашчацік
Рэжым працы
рэдагавацьАдкрыцьцё — 05:40, закрыцьцё — 00:12.
Адпраўленьне першага цягніка ў кірунку:
- ст. «Лясная» — 5:59
- ст. «Акадэммястэчка» — 5:51
Адпраўленьне апошняга цягніка ў кірунку:
- ст. «Лясная» — 0:27
- ст. «Акадэммястэчка» — 0:20
Расклад адпраўленьня цягнікоў у вячэрні час сутак (пасьля 22:00) у кірунку:
- ст. «Лясная» — 22:54, 23:06, 23:18, 23:30, 23:41, 23:53, 0:04, 0:15, 0:27
- ст. «Акадэммястэчка» — 22:27, 22:39, 22:51, 23:02, 23:12, 23:22, 23:32, 23:42, 23:55, 0:07, 0:20
Пераход на станцыю «Пляц Незалежнасьці» працуе з 5:44 да 0:29.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьХрэшчацік (станцыя мэтро) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Зьвесткі на афіцыйным сайце Кіеўскага мэтрапалітэну (укр.)
- Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага мэтрапалітэну
- Хрещатик (станція метро) на ВЕК (укр.)
Каардынаты: 50°26′50″ пн. ш. 30°31′24″ у. д. / 50.44722° пн. ш. 30.52333° у. д.
Лініі Кіеўскага мэтрапалітэну | |||||||||||
.1. | Сьвятошынска-Броварская | .2. | Абалонска-Церамкоўская | .3. | Сырэцка-Пячэрская | .4. | Падольска-Выгураўская | .5. | Левабярэжная | .5. | Вышгарадзка-Дарніцкая |