Храм Юпітэра (Спліт)

Юпітэраў храм (па-харвацку: Jupiterov hram) — захаваны рымскі храм, частка палацу ў Спліце. Разам з гістарычным цэнтрам гораду зьяўляецца аб’ектам Сусьветнай спадчыны.

Храм Юпітэра
анг. Temple of Jupiter[~ 1]
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО
Меркаваны выгляд храму ў антычны пэрыяд. Малюнак 1912 году
Краіна Харватыя
Тып архітэктура
Рэгіён[~ 2] Эўропа

Храм быў пабудаваны ў 295—305 гадах імпэратарам Дыяклэтыянам і прысьвечаны Юпітэру. Уваход у храм упрыгожвалі два сьфінксы, зробленыя па адмысловай замове. Будынак быў разьмешчаны ў заходняй частцы комплексу побач з перыстылем. У 305 годзе Дыяклэтыян пакінуў пасаду імпэратара і будаўніцтва храма было спынена.

Пазьней, з прыходам хрысьціянства ў Далматыю, храм быў ператвораны ў баптыстэрый, а крыпта атрымала імя Сьвятога Томаша. У XI стагодзьдзі была ўзьведзена званіца, разабраная ў 1840-х гг. Усярэдзтне храму знаходзяцца грабніцы, дзе былі пахаваныя мясцовыя архіепіскапы Іаан і Лаўр (Лоўра); таксама захавалася статуя Сьвятога Яна.[1]

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць