Хлоя (фільм)
«Хлоя» (па-ангельску: Chloe) — псыхалягічная драма канадзкага рэжысэра армянскага паходжаньня Атома Эгаяна, якая выйшла на экраны ў 2010 годзе. Карціна зьяўляецца рэмэйкам францускага фільма «Наталі», зьнятага Эн Фантэн у 2003 годзе.
Хлоя | |
Chloe | |
Жанр | псыхалягічная драма эратычны трылер |
---|---|
Рэжысэр | Атом Эгаян |
Сцэнарыст | Аўтар сцэнару: Эйрын Крэсыда Ўілсан Першааснова: Эн Фантэн |
Заснаваны на | Nathalie...[d] |
Прадусар | Джэйсан Райтман Айван Райтман Том Полак |
У ролях | Джуліян Мур Ліям Нісан Аманда Сэйфрыд Ніна Добрэў Макс Т'ерыё |
Кампазытар | Майкл Дана |
Апэратар | Поль Саросі |
Мантаж | Susan Shipton[d] |
Вытворчасьць | Montecito Picture Company StudioCanal |
Распаўсюд | Sony Pictures Classics[d] і Netflix |
Дата выхаду | 2009 і 22 красавіка 2010[1] |
Працягласьць | 96 хв. |
Краіна | ЗША Канада Францыя |
Мова | ангельская |
Бюджэт | 11 млн $[2] |
Прыбытак | $9 675 172 |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
Апісаньне
рэдагавацьУ Кэтрын і Дэвіда Сцьюартаў прэстыжная работа, цудоўны дом у Таронта і таленавіты 17-гадовы сын Майкл. У свой дзень нараджэньня Дэвід не прылятае дамой зь Нью-Ёрка. Кэтрын выкрывае мужа ў тым, што ён правёў час у кампаніі сваёй студэнткі. Каб упэўніцца, што Дэвід ёй здраджвае, яна нанімае дзяўчыну па імені Хлоя, якая займаецца элітнай прастытуцыяй. Кэтрын просіць яе спакусіць Дэвіда і затым распавесьці аб тым, што адбылося. Размаўляючы з Хлояй, Кэтрын сама не заўважае, як паміж ёй і дзяўчынай па выкліку ўзьнікае ўзаемная прыхільнасьць, якая амаль не разбурае сям’ю Ст’юартаў і ў выніку прыводзіць да трагічнай разьвязкі.
У ралях
рэдагаваць- Джуліян Мур — Кэтрын Ст’юарт
- Ліям Нісан — Дэвид Ст’юарт
- Аманда Сэйфрыд — Хлоя
- Ніна Добрэў — Анна
- Макс Т’ерыё — Майкл Ст’юарт
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Хлоя на сайце Internet Movie Database
- Хлоя(недаступная спасылка) на сайце allmovie
- Хлоя на сайце Rotten Tomatoes
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |