Джуліян Мур
Джуліян Мур (па-ангельску: Julianne Moore, сапраўднае імя — Джулі Эн Сьміт; нарадзілася 3 сьнежня 1960 году, ЗША) — амэрыканская акторка, ляўрэатка і чатырохразовая намінантка на прэмію «Оскар», прызэрка Бэрлінскага кінафэсту, тройчы ляўрэатка Вэнэцыянскага кінафэсту.
Джуліян Мур | |
Julianne Moore | |
Імя пры нараджэньні | Джулі Эн Сьміт |
---|---|
Дата нараджэньня | 3 сьнежня 1960 (64 гады) |
Месца нараджэньня | Фэетвіль, ЗША |
Месца вучобы | |
Занятак | акторка |
Навуковая сфэра | кантроль за абарачэньнем зброі[d] і акторства[d] |
Псэўданімы | Julianne Moore[1][2][3] |
Узнагароды | Дзённая прэмія «Эмі»[d] прэмія «Срэбны мядзьведзь» за найлепшую жаночую ролю[d] National Board of Review Award for Best Supporting Actress[d] (1999) прэмія BAFTA за найлепшую галоўную жаночую ролю[d] прыз Канскага кінафэстывалю за найлепшую жаночую ролю[d] (2004) прайм-таймавая прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў мінісэрыяле ці фільме[d] (2012) зорка на галівудзкай «Алеі славы»[d] Sitges Film Festival Best Actress award[d] (2014) Hasty Pudding Woman of the Year[d] (2011)
|
IMDb | ID nm0000194 |
Біяграфія
рэдагавацьДжуліяна Мур нарадзілася 3 сьнежня 1960 году ў Фэетвілі, штат Паўночная Караліна. Бацька будучай акторкі, Пітэр Мур Сьміт, быў ваенным судзьдзём, а маці, Ганна, была занятая на сацыяльнай працы псыхіятрам. Мур была старэйшым дзіцем у сям’і, дзе ў яе была малодшая сястра Валеры і брат Пітэр Мур Сьміт-малодшы. Усё дзяцінства сям’я правяла ў пераездах з аднаго месцы на іншае; Мур наведвала амэрыканскі каледж у горадзе Франкфурт-на-Майне, Нямеччына, па канчатку якога ў 1979 годзе паступіла ў Школу мастацтваў Бостанскага ўнівэрсытэту. У 1983 годзе яна атрымала ступень бакаляўра і пераехала ў Нью-Ёрк, дзе Джулі Эн Сьміт стала Джуліянай Мур: у Гільдыі актораў апынулася, што яе імя ўжо «занята», таму Мур прыйшлося прыдумаць сабе новае.
Акторка была тройчы замужам: з Сундарам Чакраварці (1983—1985), з Джонам Гулдам Рубінам (1986—1995), і ў цяперашні час у шлюбе з рэжысэрам Бартам Фройндліхам (пара жыве разам з 1996 году, шлюб аформлены са жніўня 2003 году). У Мур і Фройндліха два дзіцяці: сын Калеб (нарадзіўся 4 сьнежня 1997 году) і дачка Ліў Гэлен (нарадзілася 11 красавіка 2002 году).
Творчасьць
рэдагавацьДжуліяна Мур лічыцца вядучай амэрыканскай характэрнай акторкай, якая можа граць як у фільмах мэйнстрыму, так і ў малабюджэтных незалежных пастаноўках. Мур заўсёды адрозьніваецца адвагай у выбары роляў і акторскай гульні.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьДжуліян Мур — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Джуліян Мур (анг.) на сайце IMDb