Хаціна пад Рысамі
Хаціна пад Рысамі (па-славацку: Chata pod Rysmi, па-вугорску: Hunfalvy-hágó alatti menedékházHunfalvy-hágó alatti menedékház), таксама Хатка пад Вагам (славац. Chata pod Váhou) – самая высокая горная хатка(sk) ў верхняй частцы Жабінай Мэнгусаўскай даліны(sk) (славац. Žabia mengusovská dolina) ў славацкіх Высокіх Татрах. Хаціна, знакамітая найперш дзякуючы зручнаму разьмяшчэньню пад Рысамі, знаходзіцца на вышыні 2250 м н. у. м.
Хаціна пад Рысамі | |
Chata pod Rysmi | |
Месцазнаходжаньне | Татры |
---|---|
Адрас | Chata pod Rysmi, Štrbské Pleso, 059 85 |
Узвышэньне | 2250 |
Уладальнік | Клюб славацкіх турыстаў Славацкае альпінісцкае таварыства JAMES |
Дата адкрыцьця | 1933 |
Каардынаты | 49° пн. ш. 20° у. д. / 49° пн. ш. 20° у. д.Каардынаты: 49° пн. ш. 20° у. д. / 49° пн. ш. 20° у. д. |
Хаціна пад Рысамі | |
http://chatapodrysmi.sk/ |
Турызм
рэдагавацьХаціна адчыненая толькі ў летні сэзон (16 чэрвеня — 31 кастрычніка), ня мае дарожнага злучэньня, адзіны спосаб дастаўкі тавараў і прадуктаў — уздым прафэсійнымі «носьбітамі» альбо турыстамі, якія за дастаўку грузаў вагою 5–10 кг атрымліваюць пачастунак. Каб даставіць тавар да хацінкі, трэба прайсьці трасу даўжынёй 4,5 км і ўзьняцца на вышыню 750 м. Рэкорд па пад’ёме грузу да хаціны пад Рысамі складае 122,5 кг (Віктар Бэранэк у 2003 року).
Невялікая колькасьць электраэнэргіі атрымліваецца з сонечных батарэяў, вада здабываецца з талага сьнегу, а пад канец сэзону — з разьмешчанага ніжэй струменьчыку. У ніжняй частцы хаты знаходзіцца сталоўка і буфэт, на паддашку — спальні. Уночы сталоўка асьвятляецца газоўкамі. Туалет знаходзіцца за хвіліну хады ад хаткі, над прорваю.
— чырвоная турыстычная сьцежка, аддзяляецца ад блакітнае ля Жабінага ручаю(sk) і вядзе Жабінай Мэнгусаўскай далінай праз Вагу на Рысы.
Мінуўшчына
рэдагавацьНа гэтым месцы ў 1919 і 1926—1929 роках плянавалася пабудова вялікага гатэлю, але пасьля пратэстаў аматараў Татраў было вырашана спыніцца на маленькай хаціне. Будаўніцтва цягнулася 93 працоўныя дні і скончылася 17 верасьня 1932 року, а 15 ліпеня 1933 адбылося ўрачыстае адкрыцьцё сялібы. На другі дзень працы хаціну наведалі 126 турыстаў.
Будынак некалькі разоў быў зьнішчаны лавінамі, упершыню ў 1948, апошнім разам — у 2003 року. Плянаваўся нават перанос хацінкі на больш бясьпечнае месца, аднак пасьля было вырашана капітальна перабудаваць яго на ранейшым месцы з тым, каб будынак мог вытрымаць напор лавінаў. Перабудова хаціны скончылася ў 2012 року, у наступным сэзоне адбылося яе адкрыцьцё.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьХаціна пад Рысамі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына (славацк.)