Хаценчыцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці Беларусі
Хаце́нчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Хаценчыцы.
Хаценчыцкі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Хаценчыцы |
Дата ўтварэньня | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва |
|
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагаваць12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Ільлянскага раёну Вялейскай вобласьці. 20 ліпеня 1957 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Вялейскага раёну.
6 верасьня 1957 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаваных Карпавіцкага і Навагуцкага сельсаветаў.
Населеныя пункты
рэдагаваць- 1 студзеня 1947 — 27
Насельніцтва
рэдагавацьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 году — 1568 чалавек[1], зь іх 96,7% — беларусы, 2,4% — расейцы[2].
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 481
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 178