Халоцкі сельсавет
Хало́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Халочча.
Гісторыя
рэдагаваць26 красавіка 1919 году створаны ў складзе Дудзіцкай (з 9 траўня 1923 году — Чачэрскай) воласьці Гомельскага павету Гомельскай губэрні РСФСР; з 8 сьнежня 1926 году ў складзе Чачэрскага раёну Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Гомельскай вобласьці) БССР.
25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Буда-Кашалёўскага раёну[1].
6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Чачэрскага раёну, за выключэньнем населеных пунктаў Баркі, Вясёлы Курган, Вясёлы Пахар, Доўгі, Забалоцьце, Засьценны, Кучынск, Мікольск, Новая Харошаўка, Новае Забалоцьце, Усход і Харошаўка[2].
20 чэрвеня 1991 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя Роўкавіцкаму сельсавету[3].
Населеныя пункты
рэдагаваць- 1 студзеня 1947 году — 11[4]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР ад 25 сьнежня 1962 году. Пра ўзбуйненьне сельскіх раёнаў Рэспублікі Беларусь (рас.)
- ^ Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 году. Пра стварэньне новых раёнаў Рэспублікі Беларусь (рас.)
- ^ Халоцкі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 111
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 514