Фінал Кубка Лібэртадорэс 2019 году

Фінальны матч Кубка Лібэртадорэс 2019 году праходзіў у Ліме на стадыёне «Манумэнталь»[1][2], дзе сустракаліся паміж сабой бразыльскі «Фламэнгу» і дзейны на той час чэмпіён аргентынскі «Рывэр Плэйт». Гэта быў 60-ы фінал у гісторыі Кубка Лібэртадорэс, найвышэйшага кантынэнтальнага футбольнага турніру Паўднёвай Амэрыцы, які ладзіцца арганізацыяй КОНМЭБОЛ[3]. Матч быў згуляны 23 лістапада 2019 году, ён быў першым фіналам турніру, які быў праведзены як адзіны матч на нэўтральнай пляцоўцы, абранай загадзя, замяніўшы ранейшы фармат, калі фіналісты праводзілі дома і ў гасьцёх.

Матч праходзіў на стадыёне «Манумэнталь» у Ліме, Пэру. Першапачаткова плянавалася было правесьці матч на Нацыянальным стадыёне ў Сант’яга-дэ-Чылі, але праз пратэсты, якія выбухнулі ў краіне, матч прыйшлося перанесьці ў Пэру. Гэта быў першы фінал, які быў згуляны як адзіночны матч на нэўтральным месцы, абраным загадзя, замяніўшы фармат хатняга і гасьцявога матчу, які выкарыстоўваўся з 1960 па 2018 гады[4]. Акрамя таго, гэта быў чацьверты фінал Кубка Лібэртадорэс, які праходзіў у Ліме, пасьля розыгрышаў 1971, 1972 і 1997 гадоў. Пры гэтым усе папярэднія матчы праходзілі на Нацыянальным стадыёне[5].

Толькі 23 лютага 2018 году КОНМЭБОЛ змог пацьвердзіць, што фінал 2019 году пройдзе як адзіны матч на загадзя абранай пляцоўцы[6]. 11 чэрвеня 2018 году было вырашана прызначыць дату матчу на 23 лістапада 2019 году[1]. Зважаючы на тое, што аргентынскія і бразыльскія гарады былі выключаныя арганізацыяй зь сьпісу местаў правядзеньня фіналаў[7], тры нацыянальныя асацыяцыі афіцыйна заявілі аб зацікаўленасьці ў правядзеньні фіналу[8]. Акрамя вышэйзгаданых Лімы і Сант’яга-дэ-Чылі, фінальны матч турніру намагаўся перахапіць Мантэвідэо, аднак горад у выніку быў выключаны.

«Рывэр Плэйт» пачаў матч з схемай 2-3-3-2, што дазволіла ім дамінаваць у цэнтры поля. Гэтая тактыка прынесла ім першы трапны стрэл, калі Рафаэль Сантас Барэ улучыў мяч у браму бразыльцаў на 14-й хвіліне з накіду Ігнасьё Фэрнандэса. Яшчэ ў першай палове гульні «Рывэр Плэйт» меў шмат шанцаў на другі гол, аднак Барэ і Нікаляс дэ ля Крус не скарысталіся сваімі момантамі, гэтак жа як і Эсэк’ель Палясіяс. Першы тайм гэтак і скончыўся зь лікам 1:0 на карысьць дружыны з Буэнас-Айрэса[9][10].

«Рывэр Плэйт» працягваў дамінаваць у пачатку другой паловы. Аднак «Фламэнгу» пакрысе наладзіў гульню ў контранападзе, то бок Габрыел Барбоса і Эвэртан Рыбэйру ледзь не адзначыліся галамі. Пасьля таго, як на пляцоўцы зьявіўся Дыегу, матч цалкам перавярнуўся і бразыльцы адразу займелі колькі момантаў. За адну хвіліну да заканчэньня асноўнага часу ў адным з чарговых контранаступаў Габрыел Барбоса пасьпяхова ўлучыў мяч у браму «Рывэр Плэйту». Ужо праз тры хвіліны пасьля далёкага пасу з сваёй паловы поля Дыега здолеў вывесьці Барбосу да брамы суперніка, што скончылася другім голам нападніка. У выніку такога эмацыйнага заканчэньня Палясіяс і Барбоса былі выдаленыя з пляцоўкі пасьля неспартовых паводзінаў.

23 лістапада 2019
15:00 (UTC-5)
Фламэнгу 2:1 Рывэр Плэйт Манумэнталь, Ліма
Гледачоў: 78 573
Судзьдзя: Рабэрта Табар (Чылі)
Барбоса   89',   90+2' Справаздача Барэ   14'
1 Дыегу Алвэс
18 Рафіньня   79'
3 Радрыгу Каю
24 Паблё Мары   54'
21 Філіпэ Луіс
5 Віліян Аран   85'
15 Жэрсан   65'
7 Эвэртан Рыбэйру (капітан)
14 Джорджыян Дэ Араскаэта   90+2'
27 Бруну Энрыке
9 Габрыел Барбоса   89',   90+2',    90+2', 90+5'
Запасныя:
12 Сэсар
2 Радынэй
4 Радолфу
6 Рэнэ
26 Матэўс Тулер
10 Дыегу   65'
13 Вінісіюс Соўза
19 Рэйнэр
25 Робэрт Пірыс   90+2'
11 Вітыньню   85'
20 Лінкальн
28 Арлянда Бэрыё
Галоўны трэнэр:
Жоржы Жэзуш
1 Франка Армані
29 Гансалё Мантыель
28 Люкас Куарта
22 Хавіер Піноля (капітан)
20 Мільтан Каска   29'   76'
24 Энса Пэрэс   70'
26 Ігнасьё Фэрнандэс   68'
15 Эсэк’ель Палясіяс   90+5'
11 Нікаляс дэ ля Крус
19 Рафаэль Сантас Барэ   14'   74'
7 Матыяс Суарэс   45+1'
Запасныя:
14 Хэрман Люкс
25 Энрыке Балёньня
2 Робэрт Рохас
4 Фабрысьё Анхілеры
6 Паўлё Дыяс   76'
5 Бруна Сукуліні
10 Хуан Кінтэра
21 Крыстыян Фэрэйра
23 Леанарда Понсьё
9 Хуліян Альварэс   68'
27 Люкас Прата   74'
30 Ігнасьё Скока
Галоўны трэнэр:
Марсэлё Гальярда

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць