Філіп Тэйс

бэльгійскі раварыст

Філіп Тэйс (па-нідэрляндзку: Philippe Thys; 8 кастрычніка 1889, Андэрлехт16 студзеня 1971, Андэрлехт, Бэльгія) — бэльгійскі раварыст, першы трохразовы пераможца Тур дэ Франс.

Філіп Тэйс
Philippe Thys
Агульная інфармацыя
Дата нараджэньня 8 кастрычніка 1889
Месца нараджэньня Андэрлехт, Бэльгія
Дата сьмерці 16 студзеня 1971 (81 год)
Месца сьмерці Андэрлехт, Бэльгія
Краіна Бэльгія

Біяграфія рэдагаваць

Тэйс атрымаў першую сваю значную перамогу на нацыянальным роварным спаборніцтве па вэлякросе ў 1910 годзе. У 1913 годзе Філіп стаў пераможцам Тур дэ Франс ува ўзросьце 22 гадоў, фінішаваўшы ў Парыжы зь перавагай больш за дзьве хвіліны. На наступны год ён таксама перамог у Туры. Трэці раз стаў пераможцам пасьля Першай сусьветнай вайны ў 1920 годзе. Толькі ў 1955 годзе ягоны рэкорд здолеў паўтарыць Люі Бабэ, а праз 8 гадоў ён быў пераадолены Жакам Анкецілем. Тэйс таксама прымаў удзел у Тур дэ Франс 1922 году, дзе перамог у пяці этапах, і два этапы ўзяў у 1924 годзе.

Філіп Тэйс — першы раварыст, які апрануў жоўтую майку як індэнтыфікатар лідэра Тур дэ Франс паводле прапановы свайго мэнэджара Альфонса Бажэ. Свой афіцыйны статус яна атрымала пазьней — у 1919 годзе. Першым афіцыйна апрануў жоўтую майку лідэра француз Эжэн Крыстоф.

Выступленьні на Гранд Турах рэдагаваць

Гранд Тур 1912 1913 1914 1915 1916 1917 1918 1919 1920 1921 1922 1923 1924 1925
  Джыра д’Італія - - - - - - - - - - - - - -
  Тур дэ Франс 6 1 1 - - - - зг 1 зг 14 зг 11 зг
  • Удакладненьне: зг — зьняўся з гонкі

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць