Філіп Тыс
Філіп Тыс (па-нідэрляндзку: Philippe Thys; 8 кастрычніка 1889 году, Андэрлехт — 16 студзеня 1971 году, Андэрлехт, Бэльгія) — бэльгійскі раварыст, першы трохразовы пераможца Тур дэ Франс.
Філіп Тыс | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Дата нараджэньня | 8 кастрычніка 1889[1] |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 16 студзеня 1971 (81 год) |
Месца сьмерці | |
Краіна | |
Біяграфія
рэдагавацьТыс атрымаў першую сваю значную перамогу на нацыянальным роварным спаборніцтве па вэлякросе ў 1910 годзе. У 1913 годзе Філіп стаў пераможцам Тур дэ Франс ува ўзросьце 22 гадоў, фінішаваўшы ў Парыжы зь перавагай больш за дзьве хвіліны. На наступны год ён таксама перамог у Туры. Трэці раз стаў пераможцам пасьля Першай сусьветнай вайны ў 1920 годзе. Толькі ў 1955 годзе ягоны рэкорд здолеў паўтарыць Люі Бабэ, а праз 8 гадоў ён быў пераадолены Жакам Анкетылем. Тыс таксама прымаў удзел у Тур дэ Франс 1922 году, дзе перамог у пяці этапах, і два этапы ўзяў у 1924 годзе.
Філіп Тыс — першы раварыст, які апрануў жоўтую майку як індэнтыфікатар лідэра Тур дэ Франс паводле прапановы свайго мэнэджара Альфонса Бажэ. Свой афіцыйны статус яна атрымала пазьней — у 1919 годзе. Першым афіцыйна апрануў жоўтую майку лідэра француз Эжэн Крыстоф.
Выступленьні на Гранд Турах
рэдагавацьГранд Тур | 1912 | 1913 | 1914 | 1915 | 1916 | 1917 | 1918 | 1919 | 1920 | 1921 | 1922 | 1923 | 1924 | 1925 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Джыра д’Італія | - | - | - | - | - | - | - | - | - | - | - | - | - | - |
Тур дэ Франс | 6 | 1 | 1 | - | - | - | - | зг | 1 | зг | 14 | зг | 11 | зг |
- Удакладненьне: зг — зьняўся з гонкі
Крыніцы
рэдагаваць- ^ THYS PHILIPPE // Encyclopædia Universalis (фр.) — Encyclopædia Britannica, 1968.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на Cycling Archives
- Афіцыйныя вынікі Філіпа Тыса на Тур дэ Франс