Фёдар Лебедзеў
Фёдар Лебедзеў (нар. 3 студзеня 2003 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Слуцку».
Фёдар Лебедзеў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 3 студзеня 2003[1] (22 гады) | |
Рост | 181 см[1] | |
Вага | 78 кг[1] | |
Пазыцыя | паўабаронца, нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Слуцак | |
Нумар | 11 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2022 | Арсэнал Койданаў | 1 (0) |
2024 | Менск | 29 (1) |
2025— | Слуцак | 1 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыхаванец футбольнага клюбу «Дынама». У 2020 годзе запачаткаваў выступы за дублюючы складу клюбу. Улетку 2021 году накіраваўся ў арэнду да сталічнага «Энэргетыка»-БДУ, дзе таксама спаборнічаў толькі ў складзе дублю[2][3]. Па сканчэньні сэзону вярнуўся да дынамаўскі дубль. У чэрвені 2022 году прыяднаўся да койданаўскага «Арсэналу»[4], дэбютаваўшы ў дарослым футболе 14 жніўня 2022 годзе ў матчы Найвышэйшай лігі супраць менскага «Дынама», у структуры якога да таго гуляў. Гулец зьявіўся на полі толькі напрыканцы сустрэчы, замяніўшы Глеба Рассадкіна. Гэтая гульня засталася адзінай у складзе койданаўцаў, далей Лебедзеў абараняй колеры толькі клюбнага дублю. У 2023 годзе нападнік пэўны час спаборнічаў у складзе польскага клюбу «Старт». У лютым 2024 году ў якасьці вольнага агента перайшоў у табар сталічнага «Менску», склаўшы аднагадовую ўгоду[5]. Дэбютаваў складзе «мяшчанаў» у матчы Кубка Беларусі супраць гарадзенскага «Нёману». Таксама зьявіўся ў стартавым складзе ў першай гульні Найвышэйшай лігі сэзону 2024 году супраць БАТЭ. Цягам сэзону выходзіў на замену ці мяняўся падчас гульні. Па заканчэньні чэмпіянату пакінуў каманду і спрабаваў уладкавацца ў «Славіі»[6], але ў выніку апынуўся ў шэрагах «Слуцку»[7].
Міжнародная
рэдагавацьУ 2021 годзе абараняў колеры зборнай Беларусі (да 19 гадоў).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е ё https://fcminsk.by/player/fjodor-lebedev/
- ^ Фёдар Лебедзеў сыходзіць у арэнду. Афіцыйны сайт менскага «Дынама».
- ^ Федор Лебедев в «Энергетике» — БГУ (рас.) Афіцыйны сайт «Энэргетыка»-БДУ.
- ^ ФЁДАР ЛЕБЕДЗЕЎ: ТРАНСФЕРНЫ КАНТРАКТ. Афіцыйны сайт менскага «Дынама».
- ^ Фёдор Лебедев пополнил ряды «Минска» (рас.) Афіцыйны сайт «Менска».
- ^ Источник: Федор Лебедев находится в расположении «Славии» (рас.). Белорусский футбол (2025-01-19). Праверана 2025-03-09 г.
- ^ Федор Лебедев присоединился к «Слуцку» (рас.). Белорусский футбол (2025-02-23). Праверана 2025-03-09 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway