Фэстываль імя Міхала Клеафаса Агінскага

Міжнаро́дны фэстыва́ль імя́ кня́зя Міха́ла Клеафаса Агінскага (па-польску: Międzynarodowy Festiwal im. Księcia Michała Kleofasa Ogińskiego) — фэст клясычнае музыкі, які адбываецца ў Івоніч-Здруі шторок у жніўні-лістападзе. Падчас фэстывалю выконваюцца творы патрона фэстывалю й іншых польскіх кампазытараў.

Фэстываль імя Міхала Клеафаса Агінскага
Festiwal im. Księcia Michała Kleofasa Ogińskiego
Месца правядзеньня фэстывалю
Гады з 2008
Месца(ы) правядзеньня Сьцяг Польшчы Івоніч-Здруй
Жанр(ы) клясычная музыка
Арганізатар(ы) Таварыства прыяцеляў Івоніч-Здрую
Сайт XII фэстывалю (2019)

Канцэрты адбываюцца ў даўняй бальнай залі мескага пансыянату. Ініцыятарамі й арганізатарамі фэсту ёсьць д-р Андрэй Хмура, Таварыства аматараў Івоніч-Здрую, гмінны Цэнтар культуры і мастацкі дырэктар фэстывалю праф. Андрэй Пікуль з Музычнай акадэміі Кракаву.

Фэстываль ладзіцца ў Івоніч-Здруі як памяць пра повязь зь ім Міхала Клеафаса Агінскага празь ягоную дачку Амэлію, жонку Караля Залускага, які аднавіў івоніцкі курорт.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць