Фэрдынанд Нойрайтэр

аўстрыйскі мовазнавец, перакладчык

Фэрдынанд Нойрайтэр (па-нямецку: Ferdinand Neureiter; 15 чэрвеня 1928, Рыга — 31 сьнежня 2007, Зальцбург) — аўстрыйскі мовазнавец, перакладчык і гісторык кашубскай літаратуры.

Фэрдынанд Нойрайтэр
Дата нараджэньня 15 жніўня 1928(1928-08-15)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 31 сьнежня 2007(2007-12-31) (79 гадоў)
Месца сьмерці
Занятак славіст, кашубіст, перакладнік, мовазнавец, гісторык літаратуры
Навуковая сфэра мовазнаўства[1], гісторыя літаратуры[d][1] і Kashubian literature[d][1]
Узнагароды
Commander of the Cross of the Order of Merit of the Republic of Poland

Біяграфія

рэдагаваць

З 1937 году жыў у Аўстрыі. У 1946 годзе скончыў клясычную гімназію. Вывучаў ангельскую і раманскія мовы, а з канца 1950‑х — польскую, беларускую, украінскую, актыўна цікавіўся кашубскай культурнай спадчынай. З 1959 па 1969 гг. выкладаў «Культуру менш значных народаў Эўропы» у Зальцбурскім народным вячэрнім унівэрсытэце, які ўключаў у тым ліку курс гісторыі беларускай літаратуры. У 1978 г. апублікаваў па‑нямецку «Гісторыю кашубскай літаратуры» (у 1982 г. выйшла па‑польску).

Быўшы на Беласточчыне ў пачатку 80‑х, пазнаёміўся з Сакратам Яновічам. У лістападзе 1981 г. беластоцкі тыднёвік «Ніва» надрукаваў інтэрвію з Ф. Нойрайтэрам Сакрата Яновіча. Пазьней аўстрыйскі навуковец наведаў Беларускую бібліятэку ў Лёндане. Выдаў дапаможнік для нямецкамоўных студэнтаў «Беларуская анталёгія: Хрэстаматыя па беларускай літаратуры (зь нямецкімі перакладамі)» (Мюнхэн, 1983), які ўключыў творы сарака беларускіх пісьменьнікаў ХІХ—ХХ стагодзьдзяў. У дапаможніку беларуская літаратура была пададзеная ў яе цэласьці, без падзелу на савецкую і несавецкую (былі ўключаныя, напрыклад, творы Алеся Гаруна, Казімера Сваяка, Натальлі Арсеньневай, Ларысы Геніюш, Алеся Барскага, Сакрата Яновіча). Усяго ў анталёгіі зьмешчаныя семдзясят восем перакладзеных Ф. Нойрайтэрам вершаў, пятнаццаць празаічных урыўкаў і чатыры фрагмэнты з драматычных твораў. Варта нагадаць, што гэтая праца рабілася ўва ўмовах адсутнасьці якога‑небудзь паважнага беларуска‑нямецкага слоўніка.

Апублікаваў некалькі артыкулаў пра Беларусь і беларускую культуру: «Янка Купала — паэт зь Беларусі», «Беларусь — папялушка Эўропы». Пераклаў на нямецкую мову раман Ю. Попкі «Сьвеціць у тумане» (1985), працу Р. Астроўскага «Беларусь з Х па XVI стагодзьдзе» (1986), прадмову да беларуска‑нямецкага выданьня «Слова аб паходзе Ігаравым» (1987), зборнік артыкулаў «Вытокі беларускай нацыі і культуры» (1988). Фэрдынанд Нойрайтэр неаднойчы друкаваўся ў выданьнях Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (Беларусіка‑1, Беларусіка‑16, Беларусіка‑18).

У апошня гады жыцьця актыўна супрацоўнічаў зь беластоцкім выданьнем «Год беларускі — Annus Albaruthenicus». У 3 нумары выданьня за 2002 год апублікаваны па‑нямецку артыкул Ф. Нойрайтэра «Мой шлях да Беларусі» і яго пераклады на нямецкую мову твораў Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Максіма Танка. Першае дачыненьне да беларушчыны ў Фэрдынанда Нойрайтэра адбылося ў 1947 г., калі ён купіў у Вене маленькі «Беларускі моўны дапаможнік», выдадзены ў час вайны.

Галоўныя працы

рэдагаваць
  • «Kaschubische Anthologie», München 1973
  • «Geschichte der Kaschubischen Literatur. Versuch einer Zusammenfassenden Darstellung», Otto Sagner Verlag München 1978, 1991
  • «Historia literatury kaszubskiej. Próba zarysu», Wydawnictwo Morskie, Gdańsk 1982
  • «Weissrussische Anthologie. Ein Lesebuch zur Weissrussischen Literatur (mit deutschen Übersetzüng)», München 1983
  • «Recepcja literatury kaszubskiej na niemieckim obszarze językowym», [w:] Kaszubszczyzna w świecie. Materiały z konferencji naukowej Jastrzębia Góra 1-2 X 1993, Wejherowo 1994