Фэнікс (сузор’е)
Фэ́нікс (па-лацінску: Phoenix, Phe) — сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба, названае ў гонар мітычнай птушкі Фэнікса. Найярчэйшая зорка сузор’я, α Фэнікса мае назву Анкаа, якое паходзіць з арабскай мовы і азначае, уласна, «Фэнікс». Гэта аранжавы гігант з бачнай зорнай велічынёй 2,4. β Фэнікса — падвойная зорная сыстэма, якая складаецца з двух жоўтых гігантаў, якія разам даюць зорную велічыню 3,3. У сузор’і маецца некалькі зорных сыстэмаў з плянэтамі, а таксама нядаўна адкрытая Скупнасьць галяктык Фэнікса — адзін з найбуйнейшых аб’ектаў Сусьвету.
Фэнікс | |
Лацінская назва | Phoenix |
---|---|
· у родным склоне | Phoenicis |
· скарот | Phe |
Простае ўзьняцьцё | 0г |
Схіленьне | −50° |
Квадрант | SQ1 |
Плошча | 469 кв. гр. (37-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 25 |
Зорак з плянэтамі | 5 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 1 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 1 |
Найярчэйшая зорка | α Phe (Анкаа) (2,40m) |
Найбліжэйшая зорка | Глізэ 915 (27,24 сьв. г., 8,35 пк) |
Аб’екты Мэсье | 0 |
Мэтэорныя патокі | Фэніцыды |
Памежныя сузор’і | |
Назіраецца ў шыротах паміж +32° і −80°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу лістапада. |
Гісторыя
рэдагавацьФэнікс — найбуйнейшае з дванаццаці сузор’яў, створаных Пэтэрам Плянцыем паводле назіраньняў Пітэра Дырксона Кейсэра і Фрэдэрыка дэ Гаўтмана. Упершыню яно было выяўлена на 35-см нябесным глёбусе, створаным Плянцыем і Ёдакусам Хондыем у 1597 (або 1598) годзе ў Амстэрдаме. У 1603 годзе быў апублікаваны атляс зорнага неба «Uranometria», складзены Ёганам Баерам, які ўлучаў сузор’е.[1]
Арабы вылучалі гэтую ж самую групу зорак у сузор’е Аль-Заўрак, якое сымбалізавала лодку і разьмяшчалася побач з ракой Эрыдан.[2] Таксама на гэтым месцы існавала сузор’е Маладыя Страўсы — Аль-Рыяль, таксама яно магло сымбалізаваць грыфона або арла.[3] У атлясе Юлія Шылера Фэнікс і суседняе сузор’е Журавель утваралі сузор’е Аарон, названае ў гонар Аарона, першасьвятара ізраільскага народу.[3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Robert Gendler, Lars Lindberg Christensen, David Malin Treasures of the Southern Sky. — Springer, 2011. — С. 14. — ISBN 1461406277
- ^ Motz, Lloyd; Nathanson, Carol The Constellations: An Enthusiast's Guide to the Night Sky. — London, United Kingdom: Aurum Press, 1991. — С. 371–72. — ISBN 1-85410-088-2
- ^ а б Allen, Richard Hinckley Star Names: Their Lore and Meaning (rep. ed.). — New York, NY: Dover Publications Inc., 1963 (1899). — С. 335–36. — ISBN 0-486-21079-0
Літаратура
рэдагаваць- Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2007. — ISBN 978-0-691-13556-4
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьФэнікс (сузор’е) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |