Фэйсал I
Фэйсал І бін Аль-Гусэйн бін Алі Аль-Гашэмі (па-арабску: فيصل الأول بن الحسين بن علي الهاشمي; 20 траўня 1885 — 8 верасьня 1933) — кароль арабскага каралеўства Сырыі ў 1920 годзе і кароль Іраку з 23 жніўня 1921 па 1933 год. Фэйсал быў трэцім сынам Гусэйна бэн Алі, вялікага эміра і шарыфа Мэкі, які быў абвешчаны каралём арабаў у чэрвені 1916 году. Фэйсал быў прамым нашчадкам Мухамада ў 38-м пакаленьні, бо належаў да роду Гашымітаў. За часам Першай сусьветнай вайны і Арабскага паўстаньня цесна супрацоўнічаў з ангельцамі, у тым ліку з Томасам Эдўардам Лоўрэнсам.
Фэйсал I | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 20 траўня 1885[1], 20 траўня 1883[2][3] або 20 траўня 1886[4], |
Памёр | 8 верасьня 1933[1], |
Пахаваны | |
Нашчадкі | Princess Azza of Iraq[d], Princess Rajiha of Iraq[d], Princess Rafia of Iraq[d] і Газі I[d] |
Дынастыя | Гашыміты[d] |
Сужэнец | Гузайма бінт Насэр[d] |
Бацька | Гусэйн ібн Алі[d] |
Узнагароды |
Фэйсал спрыяў адзінству паміж мусульманамі-сунітамі і шыітамі, каб заахвочваць агульную ляяльнасьць і спрыяць панарабізму ў мэтах стварэньня адзінае арабскае дзяржавы, якая ўключала б Ірак, Сырыю і астатнюю частку Ўрадлівага паўмесяцу. Знаходзячыся ва ўладзе, Фэйсал спрабаваў уключыць у сваю адміністрацыю розныя этнічныя і рэлігійныя групы. Аднак спроба Фэйсала панарабскага нацыяналізму, магчыма, спрыяла ізаляцыі пэўных групаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б в Feisal I. // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б в Fejsal (Faisal) I. // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.
- ^ а б в Feisal ibn Hussein [Fayṣal ibn Ḥusayn] // Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Кароль Фэйсал Ірацкі. Ctesiphon Books.