Радрыга Палясіё

Радры́га Сэба́стыян Паля́сіё (па-гішпанску: Rodrigo Sebastián Palacio; нарадзіўся 5 лютага 1982 году, Баія-Блянка, Аргентына) — аргентынскі футбаліст італьянскага клюбу «Брэшыя» й былы гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны. Паводле амплюа зьяўляецца нападнікам.

Радрыга Палясіё
Palacio in the final of the World Cup 2014 -2014-07-13 (40).jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 лютага 1982(1982-02-05)[1][2][3][4] (39 гадоў)
Баія-Блянка, Буэнас-Айрэс, Аргентына
Рост 175 см
Вага 70 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Брэшыя
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2004
2004—2005
2005—2009
2009—2012
2012—2017
2017—2021
2021—
Уракан ТА
Банфільд
Бока Хуніёрс
Джэноа
Інтэрнацыянале
Балёньня
Брэшыя
53 (15)
36 (9)
117 (51)
90 (35)
140 (39)
127 (19)
2 (0)
Зборныя
2005—2014 Аргентына 27 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
27 жніўня 2021.

Кар’ераРэдагаваць

Аргентынскія выступыРэдагаваць

У раньнія гады Рыдрыга займаўся футболам у клюбе свайго роднага гораду «Уракан», пасьля чаго некаторы час правёў у складзе «Банфільду». У 2005 годзе Палясіё быў набыты адным з наймацнейшых клюбаў Аргентыны, «Бокай Хуніёрс», зь якім дамогся мноства тытулаў як у нацыянальным чэмпіянаце, гэтак і ў міжнародных спаборніцтвах.

«Джэноа»Рэдагаваць

У ліпені 2009 году Радрыга падпісаў чатырохгадовы кантракт з італьянскім клюбам «Джэноа», які заплаціў за ягоны пераход 5 млн даляраў[5]. 23 жніўня 2009 году нападнік дэбютаваў у Сэрыі А сэзону 2009—2010 гадоў, выйшаўшы на замену ў пачатку другога тайму матчу супраць «Ромы» (3:2)[6].

«Інтэрнацыянале»Рэдагаваць

22 траўня 2012 году прэзыдэнт «Джэноа» Энрыка Прэцыёзі пацьвердзіў, што Палясіё стане гульцом «Інтэрнацыянале», пачынаючы з сэзону 2012—2013 гадоў[7].

Міжнародная кар’ераРэдагаваць

Выступы Палясіё за «Боку Хуніёрс» прыцягнулі ўвагу трэнэра нацыянальнай зборнай Аргентыны Хасэ Пэкермана, які вызваў гульца ў склад каманды. Дэбют Радрыга адбыўся 9 сакавіка 2005 году ў матчы супраць зборнай Мэксыкі, які скончыўся ўнічыю зь лікам 1:1.

ДасягненьніРэдагаваць

«Бока Хуніёрс»:

Аргентына:

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць