Фрэдэрык Базыль
Жан Фрэдэрык Базыль (па-француску: Jean Frédéric Bazille; 6 сьнежня 1841, Манпэлье, Францыя — 28 лістапада 1870, Бон-ля-Ралянд, Францыя) — францускі жывапісец, адзін з заснавальнікаў імпрэсіянізму.
Жан Фрэдэрык Базыль | |
Фатаздымак мастака | |
Імя пры нараджэньні | Жан Фрэдэрык Базыль |
---|---|
Дата нараджэньня | 6 сьнежня 1841 |
Месца нараджэньня | Манпэлье, Францыя |
Дата сьмерці | 28 лістапада 1870 (28 гадоў) |
Месца сьмерці | Бон-ля-Ралянд, Францыя |
Месца пахаваньня | |
Занятак | маляр |
Жанры | партрэт[1][2], пэйзаж[1][2], жывапіс чалавека[d][1][2], натурморт[d][1][2] і жанравае малярства[d][1][2] |
Плынь | імпрэсіянізм |
Подпіс | |
Біяграфія
рэдагавацьФрэдэрык нарадзіўся 6 сьнежня 1841 году ў францускім горадзе Манпэлье ў дэпартамэнце Эро ў буржуазнай пратэстанцкай сям’і. Захапіўся жывапісам пад узьдзеяньнем карцінаў Эжэна Делякруа.
У 1859 годзе пачаў вывучаць мэдыцыну. У 1862 годзе пераехаў у Парыж, каб працягнуць навучаньне. Вучыўся ў майстэрні Шарля Глейра з 1862 па 1864 гады, дзе пазнаёміўся з Клёдам Манэ. У сталіцы сустрэў П’ера Агюста Рэнуара й сур’ёзна пачаў займацца выяўленчым мастацтвам. Быў блізка знаёмы з Полем Сэзанам, Арманам Гіёмэнам, Альфрэдам Сысьлеем, знаходзіўся ў сяброўскіх адносінах з Рэнуарам і Манэ.
Мастак быў забіты 28 лістапада 1870 году ў баі пад Бон-ля-Ралянд у ходзе франка-прускай вайны.
Творы
рэдагаваць-
Réunion de famille
-
Vue de village
-
La Robe rose
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьФрэдэрык Базыль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў