Гронінген (правінцыя)
Гронінген (па-нідэрляндзку: Groningen) — правінцыя на паўночным усходзе Нідэрляндаў. Сталіца й найбуйнейшае места — Гронінген. Насельніцтва на жнівень 2015 году 582 649 чалавек (9-е месца сярод правінцыяў). Больш за траціну насельніцтва правінцыі (202 332 чалавекі) жыве ў яе сталіцы. Значнымі камунамі правінцыі таксама зьяўляюцца: Мідэн-Гронінген — 61 000 чалавек, Ольдамбт — 38 033 чалавекі, Стадсканаал — 32 109 чалавекі.
Гронінген | |
Groningen | |
Сьцяг | |
Гімн | Grönnens Laid[d] |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Нідэрлянды |
Статус | Правінцыя |
Адміністрацыйны цэнтар | Гронінген |
Каралеўскі камісар | Рэнэ Паас |
Насельніцтва (2015) | 582649 |
Шчыльнасьць | 250 чал./км² (4-е месца) |
Канфэсійны склад | Пратэстанты (13,8 %) каталікі (4,6 %) праваслаўныя (4,2%) мусульмане 2,5% |
Плошча | Суша 2336; вада 631 км² (8-е месца) |
Месцазнаходжаньне Гронінгену | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | NL-GE |
Код аўтам. нумароў | A |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьПлошча правінцыі — 2960,03 км² (уключаючы ваду, 7-е месца), у тым ліку сушы — 2 333,28 (8-е месца). Гронінген на поўначы мяжуе з унутраным Вадэнскім морам, на паўночным усходзе — з ракой Эмс і бухтай Долярт, на ўсходзе — зь зямлёй Ніжняя Саксонія (Нямеччына), на поўдні — з правінцыяй Дрэнтэ й на захадзе — з Фрысьляндам.
Гісторыя
рэдагавацьПершапачаткова тэрыторыя правінцыі належала да гістарычнае вобласьці Фрызыя, якая працягнулася ўздоўж Паўночнага мора ад нідэрляндзкага возера Эйсэльмээр да Даніі, — землі, гістарычна заселеныя фрызамі. Гронінген стаў часткай імпэрыі франкаў каля 785 году. Хрысьціянізацыю рэгіёну кароль Карл Вялікі прызначыў місіянэру Людгеру, які пасьля быў далучаны да ліку Сьвятых. У XI стагодзьдзі места Гронінген было вёскай у правінцыі Дрэнтэ, што належала біскупству Утрэхт, у той час як большасьць земляў правінцыі адносілася да Мюнстэрскай япархіі. У сярэднія вякі места Гронінген атрымала шырокія правы, што дазволіла яму дамінаваць над навакольнымі тэрыторыямі (Ommelanden).
-
Вежа сьв. Мартына, места Гронінген
-
Музэй Гронінгену
-
Сярэднявечны сьвіран у месьце Слохтэрэн
-
«Вісячыя» кухні па-над каналам у месьце Апінгедам
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГронінген (правінцыя) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- афіцыйная бачына правінцыі (нід.) (анг.)
- бачына Ўнівэрсытэту Гронінгену (нід.) (анг.)
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |